Анатоль Канстанцінавіч Нядбайла () — удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Двойчы Герой Савецкага Саюза (красавік, чэрвень 1945). Генерал-маёр авіяцыі (1970).
Біяграфія Скончыў Варашылаўградскую ваенна-авіяцыйную школу пілотаў (1943), Ваенна-паветраную акадэмію (1951). У Чырвонай Арміі з 1941 года. У Вялікую Айчынную вайну з сакавіка 1943 года на Паўднёвым, 4-м Украінскім і 3-м Беларускім франтах пілот, камандзір звяна, эскадрыллі штурмавога авіяцыйнага палка. Зрабіў 219 баявых вылетаў. Вызначыўся ў баях за вызваленне Крыма, Беларусі (у чэрвені—ліпені 1944 года наносіў паветраныя ўдары па праціўніку каля Оршы, Талачына, у мінскім «катле»), Прыбалтыкі, Усходняй Прусіі. Пасля вайны на выкладчыцкай рабоце ў ваенна-навучальных установах ВПС. Аўтар кнігі «У гвардзейскай сям’і» (1975).
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза