LimeSurvey (ранее PHPSurveyor) — праграма з адкрытым зыходным кодам, напісаная на PHP на аснове базы даных MySQL, PostgreSQL або MSSQL. Распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU General Public License«LimeService License and Trademark Guidelines» . LimeSurvey. Retrieved November 22, 2010.. Праграма дазваляе карыстальнікам распрацоўваць і публікаваць апытанні ў зручным рэжыме, які не патрабуе спецыяльных ведаў у галіне праграмавання.

Асноўныя асаблівасці LimeSurvey з'яўляецца вэб-праграмай, якую карыстальнікі могуць усталяваць на свой сервер. Пасля ўстаноўкі карыстальнікі могуць кіраваць LimeSurvey з дапамогай вэб-інтэрфейсу. У пытаннях і паведамленнях карыстальнікі могуць выкарыстоўваць тэкст, адфарматаваны з дапамогай тэкставага рэдактара. Гэтак жа ў апытанне могуць быць інтэграваны відарысы і відэа-ролікі. Дызайн праграмы можа быць зменены шляхам змены шаблонаў, якія ў сваю чаргу змяняюцца ў рэдактары WYSIWYG HTML. Шаблоны могуць быць лёгка імпартаваны і экспартаваны з дапамогай рэдактара шаблонаў. Пасля завяршэння рэдагавання апытання, карыстальнік можа актываваць яго і зрабіць даступным для прагляду рэспандэнтамі. Пытанні могуць быць дададзены або выдалены пры дапамозе інтэрфейсу рэдактара. LimeSurvey не мае абмежаванняў на колькасць ствараемых апытанняў, а так жа іх удзельнікаў. Акрамя гэтага, LimeSurvey не мае абмежаванняў на колькасць пытанняў для кожнага даследавання.«Features» . LimeSurvey. Retrieved November 22, 2010..

Пытанні разбіваюцца на групы і кожная група пытанняў знаходзіцца на асобнай старонцы. Апытанні могуць уключаць у сябе розныя тыпы пытанняў, адказамі на якія могуць быць як увод тэксту, лічбавы ўвод, выбар патрэбнага варыянту адказу або проста "так" ці "не". Пытанні могуць быць арганізаваны ў двухмерныя масівы, адна вось якога будзе змяшчаць пытанні, а іншая — адказы на іх. Пытанні гэтак жа могуць залежаць ад вынікаў іншых пытанняў. Напрыклад, пытанні аб працы могуць быць зададзены чалавеку толькі тады, калі ён адказаў станоўча на пытанне аб наяўнасці працоўнага месца.«LimeSurvey Documentation and Manual: Question Types». docs.limesurvey.org. Retrieved November 22, 2010..

Функцыі LimeSurvey таксама прапануе некаторыя дадатковыя функцыі. Сярод іх: забеспячэнне асноўных статыстычных і графічных аналізаў вынікаў даследавання. Апытанні могуць быць як агульнадаступнымі, так і толькі для асобных удзельнікаў. Удзел можа быць як ананімным, так і з адсочваннем IP-адрасоў удзельнікаў апытанняў. Больш падрабязны спіс функцый можна знайсці на вэб-старонцы LimeSurvey

Хосцінг Шматлікія паслугі вэб-хостынгу прапаноўваюць выкарыстанне LimeSurvey альбо ў якасці карыстальніцкай устаноўкі, альбо праз панэль кіравання, такія як cPanel з Fantastico «Fantastico Scripts» netenberg., Plesk «Parallels Plesk Panel Add-ons» Parallels. и Virtualmin Professional«Virtualmin Professional Installable Applications». Virtualmin. Retrieved on November 23, 2010.. LimeSurvey таксама была партавана іншымі кампаніямі ў розныя сістэмы кіравання, як PostNuke і XOOPS «PHPSurveyor Ported to Xoops» . XOOPS. Retrieved November 23, 2010.. Таксама існуе порт для Joolma, аднак несумяшчальны з версіяй Joolma 1.5 «Joomla» Joomla. Галоўны распрацоўшчык праекта, Карстэн Шмітц таксама з'яўляецца ўладальнікам LimeService — кампаніі, якая за невялікі кошт дае хостынг для LimeServey. Гэта сэрвіс падобны на такія сэрвісы, як SurveyMonkey. Асноўнае адрозненне толькі ў тым, што плата за LimeService залежыць ад людзей, якія ўдзельнічаюць у апытанні, а не ад часу, на працягу якога апытанне было актыўным. LimeService прапануе да 25 бясплатных адказаў у месяц, пасля чаго адказы могуць быць набыты ў адным з некалькіх даступных пакетаў.«LimeService Pricing». LimeService. Retrieved on November 23, 2010..

Міжнародныя асаблівасці LimeSurvey даступна больш чым на 50 мовах, 22 з якіх маюць больш за 95% перакладу. Тэкст выкарыстоўвае кадзіроўку UTF-8. Сэрвіс мае пераклады для наступных моў: албанскай, басконскай, кітайскай, харвацкай, дацкай, галандскай, фінскай, французскай, галісійскай, нямецкай, грэчаскай, венгерскай, іўрыта, італьянскай, японскай, партугальскай, рускай, сербскай, славенскай, іспанскай, шведскай. Маюцца таксама шмат частковых перакладаў і на іншыя мовы.«Translation Status» LimeSurvey. Retrieved on November 23, 2010..

Праграмы LimeSurvey мае шэраг праграм для розных платформ. Яны дазваляюць карыстальнікам ствараць якасныя даследаванні, прызначаныя для збору тых ці іншых даных. Праграма можа быць выкарыстана ў маркетынгавых даследаваннях. Ці ж падыходзіць, як спосаб правесці псіхалагічнае тэсціраванне. З больш творчых кірункаў у даследаваннях — тэсты ў аўта-школах, бланкі заказаў для свабоднай прадукцыі.«Features» LimeSurvey. Retrieved on November 25, 2010..

LimeSurvey выкарыстоўваецца ў такіх вядомых арганізацыях, як Аўстрыйскі ўрад дзяржавы Форарльберг(Austrian Vorarlberg State Government), Ars Electronica, і некаторымі распрацоўшчыкамі адкрытага праграмнага забеспячэння(OpenOffice.org, Ubuntu, GNOME)«References & Awards» LimeSurvey. Retrieved on November 25, 2010..

Гісторыя LimeSurvey быў зарэгістраваны як праект на SourceForge.net пад назвай PHPSurveyor 20 лютага 2003 года. Першапачаткова ён быў напісаны аўстралійскім распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння Джейсанам Клілендам. Першая версія 0.93 выйшла 5 сакавіка 2003 года. Неўзабаве пасля распрацоўкі такіх функцый, як галінаванне і маркер кантролю шаблонаў, у праекта з'явілася даволі вялікая аўдыторыя карыстальнікаў.

У 2004 годзе, падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, PHPSurveyor выкарыстоўвалася для збору даных аб парушэннях падчас галасавання. З яе дапамогай было выяўлена больш за 13500 выпадкаў ужо ў першыя 10 гадзін выбараў, і праграма была абрана ў якасці электроннай сістэмы справаздачы аб парушэннях. «PHPSurveyor Plays Key Role in US Elections» Verified Voting. Retrieved on November 23, 2010..

У пачатку 2006 года кіраўніцтва праектам было аддадзена Карстону Шмітцу, нямецкаму ІТ-менеджару праекта. 17 мая праект быў перайменаваны ў LimeSurvey, для таго каб зрабіць ліцэнзаванне праекта больш лёгкім, не ўключаючы PHP у назву. Пад канец 2008 года кіраўніком праекта Карстэнам Шмітцам быў створаны хостынг праекта, дзе за апытанні патрабавалася невялікая плата. На момант 4 чэрвеня 2008 года LimeSurvey мела даволі высокі рэйтынг сярод больш чым 100 тысяч кампаній (99 месца)«Software Map» SourceForge. Retrieved on June 4, 2008.. Праграма была спампаваная больш за 200 тысяч разоў і адзнакі яе развіццю былі наступныя: «5 — прадукцыйнасць / стабільнасць, 6 — значна развітая.»«LimeSurvey» SourceForge.. У 2009 годзе LimeSurvey прыняла ўдзел у праекце Google Summer of Code, які праводзіўся з мэтай прыцягнення студэнтаў старэйшых за 18 гадоў да працы над праектамі з адкрытым зыходным кодам«2009 Summer of Code Wrapup» LimeSurvey. Retrieved November 25, 2010. У 2010 годзе праграма зноў стала ўдзельнікам гэтага праекту, дзе студэнтамі для яе была распрацавана база даных Storage Engine (для LimeSurvey 2.0)«2010 Google Summer of Code students selected» LimeSurvey. Retrieved November 25, 2010. У лістападзе 2010 года праграма стала ўдзельнікам аналагічнага праекта Google Code-in, дзе, зараз ужо школьнікам прапанавалася ўнесці свой унёсак у развіццё праекта«Announcing Accepted Organizations for Google Code-in» Google Open Source Blog. Задачы вар'іраваліся ад паляпшэння старонкі LimeSurvey у Вікіпедыі да паляпшэння карыстальніцкага інтэрфейсу. На момант 2010 года праграма мае каля 2944 спамповак у тыдзень на SourceForge. «SourceForge: Project statistics» SourceForge. Retrieved on November 25, 2010..

Версія 2.0 Каманда распрацоўшчыкаў LimeSurvey цяпер працуе над версіяй 2.0. Код для LimeSurvey 2.0 быў цалкам перапісаны з нуля з выкарыстаннем парадыгмы MVC (Model-View-Controller) і PHP фрэймворка Yii. Структурныя змены кода ў новай версіі таксама будуць мець значна больш даступны GUI з цалкам новым дызайнам, выкарыстоўваючы тэхналогію AJAX — асноўнымі прынцыпамі якой з'яўляецца даступнасць і модульнасць, што адсутнічае ў цяперашні час у версіі 1.х.

Узнагароды У снежні 2007 года LimeSurvey заняла першае месца ў катэгорыі «Бізнес-менеджмент» (Enterprise Management) на Les Trophées du Libre. На конкурсе былі прадстаўлены інавацыйныя перспектыўныя праекты з адкрытым зыходным кодам. У 2008 годзе LimeSurvey была намінавана ў катэгорыі «Лепшы бізнес-праект» «SourceForge.net: 2008 CCA: Finalists» SourceForge. у SourceForge.net Community Choice Awards 2008.

Гл. таксама Open Source статыстыка

Спасылкі

LimeSurvey — official site SourceForge.net project site Vulnerability Report from Secunia Article in The Age News Article in Australian Daily Newspaper The Age on PHPSurveyor use PHPSurveyor: an appreciation  — ZDNet blog article Web Survey Methodology article Simple polling with LimeSurvey — Linux.com article on June 5, 2007

Катэгорыя:Вэб-праграмы Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на PHP