На люты 2024 года платформа TikTok заставалася самай папулярнай сацсеткай у Рэспубліцы Беларусь. Беларуская аўдыторыя складала 5,63 млн чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй. На снежань 2025 года іх колькасць узрасла да 7,64 млнНазваны самые популярные у белорусов соцсети – TikTok рвет рейтинг // Точка, 8 декабря 2025.
Першапачаткова TikTok быў пляцоўкай для танцавальных чэленджаў, але з часам яго тэматыка пашыралася. Да 2025 года ён ператварыўся таксама ў бібліятэку экспертнага кантэнту, у тым ліку для настаўнікаў, якія тлумачаць школьныя прадметы на мове, зразумелай падлеткамУчителя – новые кумиры зумеров? Как математики и физики взорвали белорусский TikTok. Сярод такіх выступілі каналы «Tanya_klyuch» (падрыхтоўка да ЦТ па рускай мове), «Ssstashkevich» (беларуская літаратура, культура і гісторыя), «Lutsevich_rep» (падрыхтоўка да ЦТ па гісторыі Беларусі)От домашки до ЦТ: TikTok-каналы, которые помогут учиться без стресса.
Разам з тым, у беларусаў набылі папулярнасць розныя трэнды, звязаныя з нацыянальнай культурай і мовай, напрыклад трэнд «Беларусы гавораць», дзе карыстальнікі перакладаюць альбо падбіраюць аднолькавыя па сэнсе беларускія аналагі рускамоўных фраз або прымавак. У асноўным карыстальнікі падбіраюць альбо смешныя фразы, альбо лаянкі. Сярод акаўнтаў, якія працуюць у гэтым напрамку, вылучаюцца «Цётка Іра»«Гаворым як беларусы»: видео с белорусскими пословицами стало популярным в TikTok // Мінская праўда, 27 лютага 2025 і «Мова ад Васіля»«Мова ад Васіля» с миллионами просмотров и тысячами комментариев. Как белорусский журналист популяризирует родной язык через тикток // Наша Ніва, 25 жніўня 2023. Галоўным чынам папулярызацыяй у сацсетцы займаюцца маладыя блогеры, што, як адзначаў Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі, абумоўлена павелічэннем выкарыстання беларускай мовы сярод новага пакаленняБелорусская письменность: от языка Великого княжества до TikTok // Рамблер, 3 сентября 2023.
Платформа зацікавіла і ўлады. Урадавыя колы рабілі актыўныя крокі па развіцці сацыяльных сетак, асабліва TikTok. У прыватнасці, развіццю TikTok садзейнічаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, якога падштурхнулі на гэта эмірацкія і кітайскія спецыялістыЛукашенко рассказал, что содействовал развитию TikTok в Беларуси. Платформа прыцягнула ўлады як арэна для процідзеяння інфармацыйнай вайны заходніх краін. Блогер Анжаліка Андрэева паказвалаОт TikTok до YouTube: Анжелика Андреева о продвижении белорусской повестки в соцсетях // Витебские вести, 23 мая 2025: Беларускія міністэрствы і ведамствы (Дзяржпагранкамітэт, МНС і іншыя) падключыліся да засваення платформы. Хоць дзяржаўныя органы ў большасці выпадкаў аддаюць перавагу карыстацца Telegram, вядзенне акаўнтаў у TikTok таксама набыло масавы характар. Ключавой асаблівасцю стаў той факт, што тут урадавыя структуры ў асноўным маюць зносіны з гледачамі на мове мемаў і гумару. Менавіта такія відэаролікі набіраюць значную колькасць праглядаў, да больш за 1 млн. Аўтары акаўнтаў імкнуцца наладзіць з гледачамі зваротную сувязь: яны могуць дзяліцца сваім меркаваннем у каментарах. Больш за тое, карыстальнікі TikTok актыўна самі ствараюць відэаролікі, згадваючы ў іх дзяржорганы.
Медыя таксама актывізаваліся. Калі ў 2021 годзе для беларускіх і замежных СМІ TikTok заставаўся перш за ўсё прасторай для эксперыментаў і дыверсіфікацыі кантэнту, то з цягам часу сітуацыя змянілася, паколькі праблема скарачэння дзіцячай і моладзевай аўдыторыі ў друкаваных СМІ актуалізавала неабходнасць прысутнасці ў TikTok. Журналісцкі кірунак актыўна развіваўся ў беларускім сегменце. Сярод аўтарскіх праектаў найбольшы поспех набыў акаўнт raidensy, чыя аўтарка, студэнтка журфака, нават абараніла дыплом па платформе«3900 рублей за одну интеграцию». Поговорили с белорусами, которые зарабатывают в TikTok.
Гл. таксама Telegram у Беларусі
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Інтэрнэт у Беларусі