Мяхі́, Мех — паддувальны снарад для кузняў, некаторых музычных інструментаў, прылада () для нагнятання паветра куды-небудзь, якое расцягваецца, са і складкаватымі сценкамі.

Гісторыя Мяхі вядомыя са старажытных часоў (ужываліся яшчэ ў Старажытным Егіпце). У кавальскай і шырока выкарыстоўваліся да XX стагоддзі, калі былі заменены кампрэсарамі. У некаторых музычных інструментах выкарыстоўваюцца да гэтага часу.

Будова Выраб часцей за ўсё прадстаўляе сабой або рассоўны кажух рознай формы з і рэгулятарамі. Служыць для атрымання бесперапыннай паветранай бруі і ўжываецца галоўным чынам у кавальскай (кавальскія мяхі) і шкловыдзімальнай справе, а таксама ў некаторых музычных інструментах (такіх, як дуда, , і арган).

Тэхнічны сэнс прылады складаецца ў тым, што паветра парцыённа нагнятаецца ў буйны , з якога выходзіць затым стабільным (бесперапынным) струменем. Такім чынам, перабоі з падачай паветра выключаюцца (напрыклад, у аргане мяхі пры прайграванні гуку даюць магчымасць трубам аргана працаваць раўнамерна).

Простыя мяхі могуць і не мець рэзервуара. У гэтым выпадку тэхнічны сэнс складаецца ў стварэнні парцыённага струменя паветра за рахунак прыкладання фізічнай сілы (стабільны струмень пры гэтым адсутнічае). Для атрымання адносна стабільнага струменя выкарыстоўваецца пара падобных мяхоў, якія працуюць у .

Кавальскія мяхі Да XIX стагоддзя мяхі шырока выкарыстоўваліся ў металургіі і кавальскай справе для падачы паветра ў сырадутных, крычных, тыгельных і кавальскіх . Пазней іх замянілі кампрэсары, але ў невялікіх сельскіх кузнях ручны кавальскі мех быў распаўсюджанай прыладай нават у XX стагоддзі.

Мяхі для раздзімання агню вядомыя са старажытных часоў. Нават тады для атрымання бесперапыннага нагнятання выкарыстоўваліся два мехі (падобна да цыліндраў у рухавіку), адсюль і выкарыстанне гэтага слова ў множным ліку ў многіх мовах (, , , ). На выявах Старажытнага Егіпту мех выглядае як круглая гліняная або драўляная пасудзіна, пакрытая свабодна нацягнутай скурай. Блізу цэнтра ў ёй зроблена адтуліна, папярок якой размяшчаецца палка з прывязанай вяроўкай. Мяхамі кіраваў нагамі раб, які па чарзе наступаў то на адну пасудзіну, то на другую, трымаючы ў руках вяроўкі ад іх. Падчас ціску нага закрывала адтуліну, і паветра выходзіла праз трубку ў дне пасудзіны, а абшыўка другой падымалася ўручную за вяроўку. Клінавыя мехі былі вядомыя ўжо ў Старажытным Рыме.

Для партатыўных горнаў былі распаўсюджаныя цыліндрычныя мяхі, якія складаліся са складзенага скуранога цыліндру з клапанам і соплам. Клінавыя мяхі маюць форму , якая складаецца з рамы і скураной абалонкі, складзенай як гармонік. Каб прадухіліць зваротны паток паветра, мех абсталяваны клапанам, найпрасцейшы варыянт якога — дошка, пакрытая казіным футрам і злёгку нацягнутая, больш дасканалыя клапаны пакрытыя замшай або . Для дасягнення патрэбнай тэмпературы ў печы патрабуецца ціск ад 6 да 12 міліметраў ртутнага слупка. Ручныя мяхі абсталяваны двума ручкамі на шырокай частцы і перамяшчаюцца непасрэдна ўручную, падобна мяхам-гармонікам. Вялікія мяхі замацаваны ў раме і кіруюцца рычагом, для хуткага апускання ніжняй часткі можна выкарыстоўваць процівагу.

Крыніцы

Літаратура

Дьяконов, Лермантов. «Обработка стекла на паяльном столе» (1892).

Катэгорыя:Абсталяванне Катэгорыя:Металаапрацоўка Катэгорыя:Вырабы са скуры Катэгорыя:Тэхніка Старажытнага свету