Крохкасць матэрыялаў — здольнасць цвёрдых матэрыялаў разбурацца ад механічных уздзеянняў без прыкметнай пластычнай дэфармацыі. Уласцівасць, процілеглая пластычнасці. Залежыць ад структурнага стану матэрыялу, узрастае з павелічэннем скорасці ўздзеяння, паніжэннем тэмпературы, павышэннем канцэнтрацыі напружанняў. Крохкасць, якая назіраецца толькі пры ўдарных нагрузках, называецца ўдарнай, пры нізкіх тэмпературах — халадналомкасцю.

Літаратура

Катэгорыя:Супраціўленне матэрыялаў