Іракска-курдскі канфлікт 2017 года — узброенае супрацьстаянне паміж уладамі Ірака і курдскай аўтаноміі.

Ход падзей Напярэдадні ўзброеных сутыкненняў 25 верасня прайшоў рэферэндум аб незалежнасці Курдыстана. Федэральны суд прызнаў рэферэндум неканстытуцыйным. Паралельна з тым узнікла тэрытарыяльная праблема, паколькі курдскія атрады кантралявалі некалькі раёнаў па-за сваёй афіцыйнай аўтаноміі, як напрыклад Кіркук. Цэнтральны ўрад запатрабаваў іх вяртання, аднак гэта патрабаванне было адхілена рэгіянальным урадам Курдыстана.

15 кастрычніка, пасля некалькіх папяраджэнняў, Узброеныя сілы Ірака пачалі ваенную аперацыю, высадзіўшы дэсант на авіябазе К-1. На наступны дзень войскі цэнтральнага ўрада бяруць Кіркук. 17 кастрычніка наступленне працягнулася ўздоўж іранскай і сірыйскай граніцы. Былі захоплены Сінджар і Башыка. На наступны дзень іракскія сілы захапілы дамбу Масула ў правінцыі Ніневія. 20 кастрычніка пад кантроль уладаў, пасля жорсткіх сутыкненняў, перайшоў Алтун-Купры. Станам на вечар уся правінцыя Кіркук была захоплена урадавай арміяй.

Тым часам пачаліся перамовы, у выніку якіх перамоваў урад Іракскага Курдыстана пагадзіўся прыняць патрабаванні іракскіх уладаў (адмова ад абвяшчэння незалежнасці, ад спрэчных тэрыторый і ад кантролю знешняй мяжы Ірака), страціўшы 40% тэрыторыі, якой ён кіраваў да канфлікту.

Крыніцы

Катэгорыя:Канфлікты 2017 годаКатэгорыя:Кастрычнік 2017 годаКатэгорыя:Грамадзянская вайна ў Іраку