Рысора ( — спружына) — пругкі элемент транспартнага сродку. Рысора перадае нагрузку ад або кузава на хадавую частку (колы, апорныя каткі і г. д.), змякчаючы ўдары і штуршкі пры праходжанні па няроўнасцях шляхуРотенберг Р. В. Подвеска автомобиля. — 3-е. — Москва: Машиностроение, 1972..
Віды рысор
Ліставая рысора Эліптычная Паўэліптычная 3/4-эліптычная Чвэрць-эліптычная Папярочная
Эліптычная — у плане мае форму, блізкую да эліпсу. 3/4-эліптычная: мае форму трох чвэрцяў эліпса. Паўэліптычная — у выглядзе паўэліпса; найбольш распаўсюджаны тып. Чвэрць-эліптычная — канструктыўна гэта палова паўэліптычнай, адзін з канцоў якой нерухома замацаваны на , а другі — кансольна вывешаны. Парабалічная рысора — малаліставая рысора, створаная з невялікай колькасці (часцей за ўсё двух) лістоў пераменнага перасеку (у профіль), прылеглых адзін да аднаго роўным бокам з зазорам праз прастаўку.
Тыпы рысорных падвесак аўтамабіляў
З падоўжным размяшчэннем рысор (прыклад — задняя , практычна ўсе самазвалы сярэдняга танажу); З папярочным размяшчэннем рысор (прыклад абедзве падвескі і ); З дыяганальным размяшчэннем рысор (прыклад — задняя «Татра» , ).
Выраб ліставых рысор, матэрыялы, мацаванне Рысоры звычайна складаюцца з некалькіх лістоў, што дазваляе атрымаць неабходны ход падвескі пры захаванні нагрузачнай здольнасці (патрэбная рысоры вызначаецца як дзель ад высілка пры поўным да буфера да ходу падвескі). Такім чынам, кожны ліст выгінаецца асобна. Плюсамі шматліставай канструкцыі з’яўляюцца:
павелічэнне дэмпфавання пры ходзе падвескі, што на ранніх аўтамабілях дазваляла адмовіцца ад амартызатара; меншая таўшчыня кожнага ліста памяншае запатрабаванне ў сталі для неабходнай глыбіні ; паломка аднаго ліста не прыводзіць да поўнай адмовы падвескі.
Мінусам з’яўляецца вялікая складанасць і дарагоўля. Паколькі амартызатары ў сучасным аўтамабілі ставяць на кожнае кола, а надзейнасць сучасных дэталяў вышэйшая, то пункты 1 і 3 зараз мала актуальныя, і ў сучасных пазадарожніках і грузавіках мы бачым малаліставыя падвескі.
Матэрыялы для вырабу ліставых рысораў выбіраюцца з улікам прызначэння аўтамабіля (грамадзянскае, камерцыйнае, ваеннае), клімату мясцовасці, таўшчыні лістоў і пераемнасці канструкцыі. Рысоры звычайна вырабляюць з сталей тыпу 60С2, 55С2, 60С2Г, 65С2ВА; для большай надзейнасці нікельзмяшчальныя 60С2Н2А, хром-ванадзіевыя тыпу 50ХФА, і іншыя. Нікель і ванадый адсоўваюць парог сталі, што павялічвае надзейнасць яе ва ўмовах зімовай эксплуатацыіАнурьев В. И. Справочник конструктора-машиностроителя. — Москва: Машиностроение, 2006..
Кожны ліст пасля надання яму формы гартуецца, звычайна з павярхоўным астуджэннем (), гартаванне самаадпусканнем, каб атрымаць умераную вязкасць асяроддзя і цвёрдую зносаўстойлівую паверхню. Лісты маюць розную даўжыню, каранны (з вушамі) самы доўгі. На канцах лістоў могуць усталёўвацца супрацьскрыпныя шайбы (памяншаюць знос). Лісты злучаныя звычайна цэнтральным балтом і стальнымі клямарамі. Рысору часцей за ўсё замацоўваюць двума драбінамі (да моста) і праз гумовыя ўтулкі ў правушынах, праз балты — да рамы/корпуса (з аднаго боку) і зашчапкамі (з іншага)Михайловский Е. В., Серебряков К. Б., Тур Е. Я. Устройство автомобиля. — Москва: Машиностроение, 1987..
Крыніцы
Катэгорыя:Механізмы Катэгорыя:Будова грузавіка Катэгорыя:Будова танка Катэгорыя:Аўтамабільная падвеска