Артрыт (ад грэч. arthron сустаў + …іт) — зборная назва запаленчых і запаленча-дыстрафічных, а ў шырокім сэнсе і іншых хвароб суставаў. Адрозніваюць артрыты першасныя (напрыклад, спандылаартрыт) і другасныя або спадарожныя (пасля рэўматызму), вострыя і хранічныя, лакалізаваныя ў адным суставе і множныя (поліартрыт). Выклікаюцца інфекцыяй пры туберкулёзе, бруцэлёзе, парушэннямі абмену рэчываў і жыўлення суставаў, траўмамі і інш. Прыкметы: боль у суставах, пачырваненне скуры над імі, абмежаваная гнуткасць, змена формы суставаў, прыпухласць. Лячэнне медыкаментознае, санаторна-курортнае, пры цяжкіх ускладненнях хірургічнае. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Захворванні суставаў