Абвалаванне — сістэма загараджальных земляных валоў і дамбаў уздоўж берагоў рэк, вадасховішчаў, марскіх узбярэжжаў і інш. Ахоўвае тэрыторыю ад затаплення ў час разводдзя, паводкі, ветравых нагонаў вады, прыліваў. Робяць і для забеспячэння ўстойлівага земляробства на поймавых землях, пры будаўніцтве польдараў. На Беларускім Палессі маштабныя работы па абвалаванні праведзены ў пойме Прыпяці. Літаратура

Катэгорыя:Гідратэхніка