Мгер Манукавіч Абегян () — армянскі жывапісец і графік. Народны мастак Армянскай ССР (1960).
Біяграфія Вучыўся ў Вышэйшым дзяржаўным мастацка-тэхнічным інстытуце (Масква; 1927—30), АМ у Ленінградзе (1930—31). Аўтар маляўнічых пейзажаў, сакавітых нацюрмортаў, партрэтаў, пейзажна-жанравых карцін («На востраве Севан», «Калыханка», «Лета»), графічных пейзажаў (малюнкі, акварэлі, афорты, лінагравюры), прасякнутых лірычным настроем.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Мастакі Арменіі