Максім Паўлавіч Абрамаў (, в. Хухарава, Вялікаігнатаўскі раён, Мардовія — ) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1955).

Біяграфія З 1930 года ў тэатрах Расіі. З 1947 года ў Магілёўскім, з 1949 года ў Брэсцкім абласным драматычны тэатры. Вострахарактарны акцёр. Лепшым работам Абрамава ўласцівы жыццёвая праўда, зліццё з вобразам. Сярод роляў: Калеснікаў («Брэсцкая крэпасць» К.​Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка» А.​Макаёнка), Гукан («Сэрца на далоні» паводле І.​Шамякіна), Лабыш («Папараць-кветка» І.​Козела), Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.​Маўзона), Яечня («Жаніцьба» М.​Гогаля), Зыкаў («Зыкавы» М.​Горкага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.​Шылера). Літаратура

Катэгорыя:Акцёры Беларусі