Роп або фон дэр Роп () — старажытны нямецкі шляхецкі род з Ніжняй Саксоніі ў Балтыйскім рэгіёне, які бярэ свой пачатак ад крыжовага руху, скліканага Папам Рымскім у 1199 годзе. Першапачаткова гэта быў вельмі старажытны нямецкі імперскі рыцарскі род, пазней бароны ў Інфлянтах, Курляндыі, ВКЛ і Расійскай імперыі,

Продак Ропаў, якія жывуць у XXI ст. — Тэадорыкус дэ Раўпена (дэ Роп) са старажытнай ніжнесаксонскай арыстакратыі. Прозвішча фон дэр Роп (таксама Раўпена, Руп, Роп) паходзіць ад яго першага ўладання ў Лівоніі на рацэ Роп (цяпер Страўпэ). Пазнейшыя маёнткі, якія належалі членам сям’і былі пераважна ў Курляндыі і, што рэдкасць сярод балтыйскіх немцаў, на тэрыторыі сучаснай Літвы. Упершыню задакументаваны ў 1203 годзе, Тэадорыкус дэ Раўпена таксама згаданы ў Рызе пад 1221 годам. Ён быў старэйшым братам біскупа Альберта (дэ Бекешхеведэ, фон Буксхеведэн), заснавальніка горада Рыгі (1201) і будаўніка Рыжскага кафедральнага сабора (1211). Альберт Буксгёўдэн быў канонікам і кіраўніком кафедральнай школы ў Брэмене, пакуль у 1199 годзе не быў пасвечаны ў біскупы Лівоніі сваім дзядзькам Хартвігам II, архібіскупам Брэмена. Яго стрыечны брат Іаганес з’яўляецца продкам баронаў Буксхеведэна, якія жывуць і сёння, застаючыся адной з нямногіх захаваных крыжаносных дамоў.

Дытрых фон-дэр Роп быў у 1493 годзе паслом біскупа дэрпцкага да Івана III у Маскву. Іяган Роп быў біскупам у Дэрпце ў 1499—1505 гадах. Нямецкі гісторык Астаф фон Трансехе-Разенек меркаваў, што часам валодання сям’і Роапаў у Ліфляндыі былі значнымі, але ў XVI стагоддзі яны хутка прыйшлі ў заняпад і былі распрададзены. Апошнім значным эстлянскім землеўладальнікам стаў Отмар фон дэр Роп, які прадаў маёнтак Moisoma у 1557 годзе і ў 1565 годзе быў забіты шведамі ў Рэвелі. Гэта паклала перапынак у гісторыі роду ў Інфлянтах. Але Ропы аб’явіліся і ўзняліся ў Курляндыі. Яшчэ ў траўні 1516 года Вальтэр фон Плеттэнберг замацаваў Вэсэлю фон дэр Ропу (яго прапрадзед, палкоўнік дэрпцкага рыцарскай палка Фрыдрых Роп, быў жанаты з Маі, народжанай фон Плеттэнберг) у феадальнае валоданне паступова прыдбаныя праз шлюбы маёнткі «зямлю і маёнтак на рацэ Мемель» (вядомыя як Сальвен (лат. Zalves_pagasts), Сусэль і Мімельхоф (Mazzalves_pagasts(латыш.)).

Род баронаў Ропп 17 кастрычніка 1620 года быў унесены ў матрыкул Курляндскага шляхецтва. У пачатку XVIII стагоддзя Ропы пачалі набываць маёнткі на землях ВКЛ. Пад канец стагоддзя Тэадор Роп да шырокага пасу сваіх паўночналітоўскіх маёнткаў набыў у Курляндыі Аўтцэнбах, Планен, Сернатэн і Біртэн. Пазней да іх дадаліся Ной-Аўц, Пормзатэн, Паплакен і Фішродэн, так што да часу остзейскага перавароту 16 красавіка 1919 года сям’я ізноў мела трывалыя пазіцыі ў Курляндыі, хоць іх уладанні ў Літве ўсё яшчэ пераважалі. Адсюль некаторыя прадстаўнікі перасяліліся ў Расію і былі ўнесены ў V частку радаводных кніг Наўгародскай і Санкт-Пецярбургскай губерняў. У Расійскай імперыі шэраг з іх зрабіла вялікія вайсковыя кар’еры.

Вядомыя асобы

Аляксандр Іванавіч Роп (Аляксандр Канстанцін Вальдэмар; 1864 — пасля 1913) — рускі архітэктар (інжынер грамадскіх будынкаў у Маскве). Багдан Антонавіч Роп (1795—1865) — рускі генерал-маёр. Рооп, Уладзімір Хрыстафоравіч Роп (1865—1929) — рускі генерал-лейтэнант, георгіеўскі кавалер. Яўген Эдуардавіч Роп (1867—1917) — рускі генерал-лейтэнант. Яўстафій (Густаў) Антонавіч Роп (1788—1842) — рускі генерал-маёр, камендант Гатчыны. Ёган Гатгардавіч Роп (? — 1741) — вайсковец Рэчы Паспалітай з 1720х, расійскі генерал-маёр. Госвін фон дэр Роп (1850—1919) — нямецкі гісторык, ураджэнец Расійскай імперыі. Мікалай Васілевіч Роп (1848—1916) — рускі генерал ад кавалерыі. Рафаіл Вільгельмавіч Роп (1849—1904) — рускі генерал-маёр. Хрыстафор Хрыстафоравіч Роп (1831—1917) — рускі генерал ад інфантэрыі. Хрыстафор Хрыстафоравіч (Хрыстафор-Фрамгольд) Роп (?—1728) — рускі генерал-паручык (1726; на рускай службе з 1703) губернатар Смаленска. Эдвард Юльевіч Роп (1851—1939) — каталіцкі мітрапаліт Магілёўскі, выступаў за пашырэнне беларускай і літоўскай мовы ў касцёле, стваральнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі, на эміграцыі жыў у Польшчы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Остзейскае дваранства