Свя́та-Увядзе́нскі манасты́р — былы жаночы грэка-каталіцкі манастыр у горадзе Полацку Віцебскай вобласці. З'яўляўся падворкам Львоўскага Свята-Пакроўскага жаночага манастыра ва Украіне.

Гісторыя Жаночы манастыр быў заснаваны ў 1996 годзе. Колькасць насельніц (манахінь) у ім у розныя часы вагалася ад адной да трох асоб. Усе манахіні, якія неслі служэнне ў Полацку, з'яўляліся ўкраінкамі. Апошняй ігуменняй манастыра была манахіня Надзея (Заблоцкая). У 2004 годзе манастыр быў афіцыйна закрыты, пасля чаго ўсе насельніцы былі адкліканы назад ва Украіну.

Ігуменні Спіс ігуменняў манастыра: да 2004 года — манахіня Надзея (Заблоцкая).

Крыніцы

Катэгорыя:Манастыры Беларускай грэка-каталіцкай царквы Катэгорыя:Хрысціянства ў Полацку Катэгорыя:З'явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2004 годзе Катэгорыя:Манастыры Полацка