Апліт — жыльная магматычная горная парода. Раўнамерна- і дробназярністая, бедная слюдой і іншымі каляровымі мінераламі. Адрозніваюць гранітныя (найбольш пашыраныя), дыярытавыя, сіенітавыя і інш. Шчыльнасць 2500—2700 кг/м³. Сярэдні хімічны састаў (% па масе) гранітных аплітаў: SiO2 75, Al2O3 13,4, K2O 4,8, Na2O 3,54, CaO 1,13 і інш. Выкарыстоўваецца ў шкляной прам-сці, як сыравіна на друз.
Літаратура
Катэгорыя:Магматычныя горныя пароды