Ксаверыя Далеўская (пол. Ksawera Dalewska, 13 мая 1845, Кункулка Лідскага павета - 29 ліпеня 1900, Варшава) — удзельніца паўстання 1863-64 гадоў, сасланая ў Сібір.Dalewska Ksawera // Polski Słownik Biograficzny. T. IV. S. 394.
Біяграфія Вучылася спачатку ў Шляхецкім інстытуце, а потым на тайных курсах, якія вялі такія прафесары, як Здановіч, Сыракомля, Беркман, Манюшка, Шэмеш, Андрыёлі. Выхаваная на традыцыях дзеда Антонія Наркевіча, жаўнера напалеонаўскіх часоў, дзядзькі Антонія Наркевіча, які загінуў у паўстанні 1831 г., а таксама старэйшых братоў, Францішка і Аляксандра, сасланых у 1850 г. на катаргу за так званую «змову братоў Далеўскіх».
Пасля вяртання брата Францішка з Сібіры, калі той стаў на чале Літоўскага цэнтральнага камітэта, а потым Аддзела, які кіраваў правінцыямі Літвы, працавала пры баку брата як яго сакратарка аж да арышту Францішка, г.зн. да 21 чэрвеня 1863 г. Дзякуючы дробнай будове цела і дзіцячаму выгляду яна была накіроўвана Нацыянальным урадам туды, дзе трэба было асабліва ўсыпіць пільнасць расійскіх уладаў. Сасланая ў кастрычніку 1863 г. разам з маці і сёстрамі Зузанай і Юзэфай на высылку ў Кунгур ў Сібіры, апекавалася разам з сям'ёй паўстанцамі і катаржнікамі, даглядала хворых на тыф, шыла цёплае адзенне. У верасні 1866 г. сасланая ў Самару, у кастрычніку 1867 г. пасялілася ў Варшаве і тут навучала музыцы і польскай мове, потым вяла тайны пансіён разам з сястрой Апалоніяй Серакоўскай, а таксама перакладала з англійскай мовы многія раманы для «Tygodnika Ilustrowanego». Памерла ў Варшаве 29 ліпеня 1900 г. Пакінула чарнавікі лістоў з выгнання, у якіх узгадвае пра многіх паўстанцаў і падзеі. Пахаваны на Старых Павонзках у Варшаве (секцыя II-5-3/4/5).
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Памерлі ў 1900 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1845 годзе Катэгорыя:Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках Катэгорыя:Далеўскія Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Памерлі ў Варшаве Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)