Алотау () — горад у паўднёва-ўсходняй частцы Папуа — Новай Гвінеі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Мільн-Бей. Размешчаны на паўночным узбярэжжы заліва Мільн, за 365 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны, горада Порт-Морсбі. Аэрапорт Гарні знаходзіцца за 12 км ад горада. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі быў перанесены ў Алотау ў 1969 годзе з вострава Самарай. Заліў Мільн цікавы сваімі каралавымі рыфамі, цэнтр дайвінгу.

Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 15 939 чалавек.. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2000 2013 4 311 6 486 10 025 15 939

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі Катэгорыя:Мільн-Бей