Гарока () — горад у Папуа — Новай Гвінеі.
Геаграфія Горад Гарока ляжыць на паўночным усходзе вострава Новая Гвінея, у горным рэгіёне на вышыні 1523 метры над узроўнем мора. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Істэрн-Хайлендс. У цэнтры горада пабудаваны аэрапорт; у Гароцы знаходзіцца канчатковы пункт Горнай шашы даўжынёй 285 кіламетраў, якая пачынаецца ў горадзе Лаэ (горад)Лаэ, цэнтры правінцыі Маробэ. Клімат у размешчанай сярод гор Гароцы мяккі, без рэзкіх перападаў тэмпературы і высокай вільготнасці («вясновы»).
Насельніцтва Па дадзеных на 2013 год колькасць насельніцтва горада складала 21 507 чалавек. Дынаміка колькасці насельніцтва горада па гадах: + 1980 1990 2000 2013 18 797 17 855 18 618 21 507
Культура Гарока, нароўні з горадам Маўнт-Хаген, з’яўляецца галоўным гандлёвым цэнтрам Горнага рэгіёна. Як і ў Маўнт-Хагене, у Гароцы ў верасні штогод праходзіць маляўнічы Горны фестываль. «Візітнай карткай» гарокскага фестывалю з’яўляюцца выступленні «гліняных чалавечкаў» — абарыгенаў у масках і касцюмах з белай гліны.
Гарады-партнёры Фучжоу, Кітай Брысбен, Аўстралія Тувумба, Аўстралія
Спасылкі Гарока ў часопісе «Вокруг света» Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Папуа — Новай Гвінеі