Сі́ні Во́страўРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. () — былы пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіў у склад Данілавіцкага сельсавета.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары пераселеныя.

Геаграфія

Размяшчэнне Размешчаны за 14 км на паўночны захад ад Веткі, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін—Гомель), за 19 км на поўнач ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе Данілавічы—Ветка.

Гісторыя Заснаваны ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1926 годзе ва Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі, пачалася здабыча торфу.

У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Зара» (цэнтр — вёска Пыхань).

З 29 лістапада 2005 года выключаны з дадзеных па ўліку адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.

Насельніцтва

Колькасць

1990-е — жыхары пераселеныя.

Дынаміка

1926 год — 10 жыхароў (2 двары). 1959 год — 82 жыхары. 1990-я — 2 жыхары. 1990-я — жыхары пераселеныя.

Крыніцы

Літаратура Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0.

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы