Караколь () — тактыка бою кавалерыі, якую ўжывалі часцей усяго еўрапейскія рэйтары з паловы XVI да паловы XVII ст. Палягала на цыклічным абстрэле праціўніка з вагняпальнай зброі, праз змену адзін за адным шэрагаў вершнікаў. Адпаведнік контрмарша, які ўжывала пяхота.

Гісторыя

Развіццё тактычных пабудоў пяхоты на полі боя (швейцарскія пікінеры, гішпанская тэрцыя), палявых умацаванняў, агнястрэльнай зброі прывяло да зніжэння значнасці кавалерыі ў заходнееўрапейскіх арміях з к. XV — XVI стагоддзях. Кавалерыя часцей усяго на полі боя больш не магла нанесці з разгону таранны удар па ворагу дзідамі. Атака цяжкай кавалерыі, сфарміраваная ў традыцыйным, свабодным атакуючым фармаванні, якая праводзілася рыссю, не магла прарваць карэ пяхоты, узброенай аркебузамі, мушкетамі і пікамі. Штурм умацаванняў пешшу быў рызыкоўным і ніжэй рыцарскага гонару. Даспехі і жыццё высакароднага шляхціча, з якіх у Сярэднявеччы фармавалася рыцарская кавалерыя, сталі занадта дарагімі. Да сярэдзіны стагоддзя яго колькасная доля знізілася да 1/10 ад памеру палявых армій. У кавалерыі пачалі пераважаць лягчэй узброеныя падраздзяленні (рэйтары, аркебузіры), асноўнай зброяй якіх была агняпальная. Баявая тактыка кавалерыі стала падобнай да контрмаршу, які выкарыстоўвала пяхота. Новы спосаб бою прадугледжваў стральбу з агнястрэльнай зброі.

Эфектыўнасць тактыкі караколя з’яўляецца прадметам дыскусій. Гэты прыём часта паспяхова прымяняўся — напрыклад, у бітве пры Пінкі-Клю, дзе іспанскія конныя стралкі (аркебузіры) пад камандаваннем дона Педра дэ Гамбоа паспяхова атакавалі шарагамі і агнястрэльнай зброяй турбавалі шатландскія калоны пікінёраў. Падобным чынам, у бітве пры Дро нямецкія найміты-рэйтары, якія ваявалі на баку гугенотаў, нанеслі вялікія страты каралеўскім швейцарскім карэ пікінёраў, хоць і не змаглі іх прарваць. У бітве пры Лютцэне ў 1632 годзе шведская брыгада страціла палову свайго складу і адступіла пад націскам палкоў імперскіх кірасіраў Ёгана фон Гётцэна і конных аркебузіраў Атавіа Пікаламіні, якія эфектыўна выкарыстоўвалі караколь

Дзеля ажыццяўлення гэтага манеўра кавалерыя пад’язджала ў фармацыі ў некалькі шэрагаў як мага бліжэй да ворага. Першыя тры свабодна размешчаныя шэрагі стралялі з пісталета (пуфера, пістоля) адной рукой, пасля чаго кавалерысты разварочваліся на месцы і стралялі другой рукой (салдаты ў другім і трэцім шэрагах стралялі ў прамежкі). Потым яны раз’язджаліся ўбокі і назад фармацыі, і на іх месца выязджалі наступныя тры шэрагі. Гэты стыль бою з мноствам варыянтаў называўся караколь, ад французскага слова, якое азначае спіраль, нешта змеепадобнае.

Апроч класічнага існавалі шэраг варыянтаў караколю найбольш часта тры: просты, тзв. слімак і караколь пратэстанцкі.

Просты караколь быў кавалерыйскім варыянтам контрмаршу, які выкарыстоўвала пяхота. Аддзел пад’язджаў як мага бліжэй да ворага, пасля чаго першы шэраг страляў, падобны да класічнай караколя, і адышоў у тыл фармавання. Затым стрэлы рабілі з другога шэрагу і г.д.

«Слімака» ахвотна выкарыстоўвалі аркебузёры, а таксама казацкія харугвы Рэчы Паспалітай ў пачатку XVII стагоддзя. Гэта было падобна на просты караколь, але стралялі не лініямі, а шэрагамі. Крайні шэраг (звычайна левы) рухаўся да праціўніка, паварочваў направа каля яго, рабіў стрэл (часам другі стрэл пасля чарговага паварота) і, абышоўшы свой адзел, вяртаўся на пазіцыю.

Спалучэннем спрошчанага слімака з простым караколем быў т.зв. Пратэстанцкі караколь. Пабудова складалася з усяго фармавання, якое набліжалася да ворага. Пасля прыпынку першы шэраг паварочваўся і рабіў стрэл (звычайна толькі адзін). Затым пярэдні шэраг паварочваўся тварам да ворага, а ўсё падраздзяленне паварочвалася налева, абмінаючы свой правы фланг перад ворагам. Затым рабіўся стрэл з правага шэрагу. Манеўр мог на гэтым скончыцца, але часам яго працягвалі пасля другога залпу, каб павярнуць левы фланг падраздзялення ў бок фронту праціўніка і каб левы шэраг таксама мог весці агонь. Перавагай гэтага метаду было тое, што манеўр маглі выканаць нават дрэнна падрыхтаваныя жаўнеры. Аднак у яго быў і сур’ёзны недахоп: увесь адзел мусіў ісці бокам да фронту праціўніка і рызыкаваў падвергнуцца яго франтальнай атацы. Гэтым момантам выдатна карысталася кавалерыя Рэчы Паспалітай пп. калі спачатку гусары, а потым уланы, маючы выдатных коні, атакавалі галопам, лавілі ворага на змене шэрагаў, маючы дзіды (ў адрозненні ад большасці еўрапейскіх рэйтараў, якія перасталі ўжываць пікі) таранілі ворага, мяшалі яго шыхты і зносілі з поля (гл. бітва пад Белым Каменем, бітва пад Клушынам).

Сутнасць бою заключалася ў максімальным выкарыстанні агню агняпальнай зброі, стварэнні пралому ў шэрагах праціўніка і яго паглыбленні з дапамогай атакі з халоднай зброяй. Падвышэнне эфектыўнасці і бяспекі рыцараў, спрыяла павялічэнні колькасці кавалерыі ў еўрапейскіх арміях амаль да паловы ад агульнай колькасціі. Гэты спосаб бою змяніўся пад уплывам паражэнняў шведаў і іх наймітаў у бітвах з кавалерыяй Рэчы Паспалітай. Некаторыя гісторыкі, ідучы ўслед за Майклам Робертсам, звязваюць заняпад караколя з імем шведскага караля Густава II Адольфа (1594—1632) што стала адной з прычын шведскіх перамог у Трыццацігадовай вайне. Ён сапраўды лічыў гэты прыём як мінімум некарысным і забараніў кавалерыі пад шведскім камандаваннем выкарыстоўваць караколь; замест гэтага ён патрабаваў ад яе агрэсіўнай атакі, падобнай да той, якую практыкавалі іх праціўнікі з Рэчы Паспалітай і пазбягаў сутыкацца з гусарамі ў адкрытай палявой бітве, адстрэльвацца, хаваючыся за умацаваннямі. Яго прыкладу пайшлі камандзіры іншых заходнееўрапейскіх армій. Аднак існуе мноства сведчанняў таго, што караколь пачаў выходзіць з ужытку не пазней за 1580-я гады. Кавалерыя гугенотаў Генрыха IV і нідэрландскія кірасіры былі добрымі прыкладамі конных падраздзяленняў, якія адмовіліся ад караколя на раннім этапе — калі наогул калі-небудзь яго выкарыстоўвалі.

Эфектыўны метад спалучэння рэйтарскага караколя з гусарскай атакай быў выкарыстаны ваярамі Рэчы Паспалітайі ў бітве пад Гневам у 1626 годзе. Атака гусараў на шведскую пяхоту (пасля некалькіх няўдач) была паспяховай, калі яе спалучылі з своеасаблівым караколем, які адначасова ажыццявілі рэйтары Мікалая Абрамовіча . Каб ажыццявіць яго, літвінскі камандзір, вядучы сваіх рэйтараў у другім эшалоне, скарыстаўся разрывам у шыхце гусараў. Ён падскакаў да гусараў (якія яшчэ не разагналіся), зрабіў адзіночную агнявую атаку на пяхоту (пасля кароткага павароту направа), а потым, скарыстаўшыся прамежкам паміж гусарамі, схаваўся за імі. Паколькі пяхота чакала атакі гусараў, перш чым адкрыць агонь, яна не супрацьстаяла дзеянням рэйтараў. Страты, панесеныя пяхотай, і псіхалагічны эфект караколя значна палегчылі гусарам эфектыўную атаку.

Раней, падчас гэтай жа бітвы, Абрамовіч таксама здзейсніў караколь са сваёй кавалерыяй (у сутычцы са шведскай кавалерыяй). І гэты манеўр быў выкананы нестандартным чынам. А менавіта, пасля двух залпаў з пісталетаў яго салдаты не адступілі, а адразу ж атакавалі халоднай зброяй, фактычна разграміўшы шведаў.

Крыніцы

Літаратура Дельбрюк Г. История военного искусства. Т. 4. Новое время. (Преобразование рыцарства в кавалерию). — СПб.: Наука; Ювента, 1997 Witold Biernacki — Biała Góra 1620, Gdańsk 2006, . Włodzimierz Kwaśniewicz — Leksykon dawnej broni palnej, Dom Wydawniczy BELLONA, Warszawa 2004. Paweł Skworoda — Hammerstein 1627, Warszawa 2006, .

Спасылкі

Катэгорыя:Ваенная гісторыя