Албена () — прыморскі кліматычны курорт у Балгарыі. За 30 км ад г. Варна, на беразе Чорнага мора, непадалёку (14 км) ад курорта Залатыя Пяскі. Развіваецца з канца 1960-х гадоў. Мяккі марскі клімат, малавоблачнае надвор’е, брызы, цёплае мора з працяглай паласой (5 км, шырыня да 500 м) пясчанага пляжа — спрыяльныя ўмовы для аздараўленчага адпачынку, клімата- і таласатэрапіі. Шмат гасцініц, кемпінгаў, культурныя і стартыўныя комплексы, прывязаныя да навакольнага ландшафту. Цэнтр адпачынку і міжнароднага турызму, месца правядзення фестываляў.
Літаратура
Крыніцы