Грэчанята — старажытнае паселішча, скасаваны насялёны пункт. Тэрыторыі, дзе ён знаходзіўся, у цяперашні час знаходзяцца ў Беларусі, у Мінскай вобласці, у Маладзечанскім раёне, у Радошковіцкім сельсавеце, побач з вёскамі Вазгелы, Самінскія Горы (скасаваны), Раманы, Залессе.
Гісторыя У часы падзелаў тэрыторыі Рэчы Паспалітай, фальварак у гміне Радашковіцы Віленскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.
У 1850 годзе, паводле рэвізскай сказцы, у фальварку з 15 чалавек мужчынскага полу не хто не жыў. 9 чалавек памерла, 2 збеглі, 3 чалавекі пераведзены ў Вазгелы, 1 — у Повязынь.
У 1921—1945 гадах хутар, а потым і паселішча знаходзіліся ў Польшчы, у Віленскім ваяводстве, у Віленскім павеце, з 1927 года — у Маладзечанскім павеце, у гміне Радашковіцы .
Паводле перапісу насельніцтва 1921 года, тут пражывала 12 чалавек, усе яны былі рыма-католікамі і былі на тэрыторіі Польшчы. Тут быў 1 жылы будынак. У 1931 годзе ў 9 дамах жыло 27 чалавек.
Вернікі належалі да рымска-каталіцкай парафіі ў Дубрава. Фальварк падпарадкоўваўся гарадскому суду ў Красным і акруговаму суду ў Вільні; адпаведнае паштовае аддзяленне знаходзілася ў Алехновічах.
У выніку пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь ў верасні 1939 года фальварак апынуўся ў складзе СССР. 2 лістапада ён быу ўключан у склад Беларускай ССР. З чэрвеня 1941 года пад нямецкай акупацыяй . У 1944 годзе фальварак быў зноў у складзе Беларускай ССР.
Грэчаняты зніклі ў 1948 годзе. На гэтым месцы дзе быў фальварак стаіць лес.
Крыніцы