Імператарскі ўдаў (Boa imperator) — від неядавітых змей з сямейства удавы (Boidae). Раней лічыўся падвідам звычайнага ўдава (Boa constrictor imperator). Сярэдняя даўжыня — ад 1,3 да 2,5 м, можа дасягаць 3,7 м. Самкі буйнейшыя за самцоў. Сярэдняя вага — каля 6 кг для самак і да 3 кг для самцоў.

Арэал Імператарскі ўдаў распаўсюджаны на тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Мексікі, Беліза, Гватэмалы, Сальвадора, Гандураса, Нікарагуа, Коста-Рыкі, Панамы і паўночнага захаду Калумбіі, а таксама на шматлікіх астравах уздоўж Атлантычнага (Карыбскі басейн) і ціхаакіянскага ўзбярэжжа. Сустракаецца на вышынях ад 0 да 1500 м над узроўнем мора. На працягу ўсяго арэала сустракаюцца розныя папуляцыі віду, розныя па афарбоўцы і габарытах. Самыя буйныя прадстаўнікі віду сустракаюцца на тэрыторыі Калумбіі, а самыя дробныя — у гарыстай мясцовасці Сьера Тараумара.

Лад жыцця Вядзе адзіночны, змрочна-начны лад жыцця. Маладыя асобіны пераважна жывуць і палююць на дрэвах і хмызняках, але з узростам усё больш часу праводзяць на зямлі. Добра ўжываюцца ў розных біятопах: ад вільготных трапічных лясоў да сухіх стэпаў. Крыніцы

Катэгорыя:Удавы