Кома () — возера на поўначы Італіі.

Размешчана каля падножжа Альп, на вышыні 198 метраў над узроўнем мора. Плошча 146 км², даўжыня 50 км (у сярэдняй частцы падзяляецца на два басейны), шырыня 4,5 км, глыбіня да 410 м.

Катлавіна тэктоніка-ледавіковага паходжання. Берагі высокія, скалістыя. Праз возера цячэ рака Ада, прыток ракі По, на поўначы ўпадае рака Мера.

Рыбалоўства, суднаходства. Кліматычныя курорты: Кома, Лека, Беладжа, Менаджа, Коліка, Чэрнобьё, Лена, Арджэньё Донга, Фаджэта-Лар’ё і інш. Каля Сала-Камачына і Асучча размешчаны адзіны востраў возера — Камачына.Возера Кома (Італія)

Крыніцы

Літаратура Pensa P., Noi gente dl Lario, Cairoli editore, Como, 1982. Macadam, Alta (1997). Blue Guide. Northern Italy: from the Alps to Bologna. London: A & C Black. ISBN 0-7136-4294-7.

Катэгорыя:Азёры Італіі