Махмуд Абас (араб. محمود عباس), партыйная мянушка Абу Мазен (ابو مازن) (нар. , Цфата) — палестынскі палітык, старшыня (прэзідэнт) Палесцінскай Нацыянальнай Адміністрацыі, старшыня руху ФАТХ.
Палітычная дзейнасць Абас удзельнічаў у стварэнні «Руху за нацыянальнае вызваленне Палесціны» (ФАТХ), які стаў затым ядром Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП). Па некаторых звестках, удзельнічаў у падрыхтоўцы і фінансаванні шэрагу тэрактаў, у тым ліку, на Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 годзе, лічыцца, што ён прымаў непасрэдны ўдзел у ваенных аперацыях палестынцаў. У апараце АВП узначальваў дэпартамент арабскіх і міжнародных сувязяў.
Абас, які карыстаецца рэпутацыяй умеранага прагматыка, яшчэ ў пачатку 1970-х гадоў быў адным з ініцыятараў дыялогу з прадстаўнікамі левых колаў Ізраіля.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Ганаровыя дактары МДІМА Катэгорыя:Палесцінскія палітыкі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Адмаўляльнікі Халакоста