Акапу́лька, поўная назва Акапулька-дэ-Хуарэс () — партовы горад і турыстычны цэнтр на ціхаакіянскім узбярэжжы Мексікі, штат Герэра. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Размешчаны за 300 км на паўднёвы захад ад Мехіка. Колькасць насельніцтва, паводле перапісу 2010 года, склала чалавек.
З ацтэкскай назву горада можна перакласці як ácatl — чарот ці трыснёг, poloa — знішчыць і co — месца, што азначае месца знішчанага чароту ці трыснягуINEGI. Историческая справка на сайте Национального Института статистики и географии .
Разам з Канкунам, які знаходзіцца на Карыбскім узбярэжжы, з’яўляецца адным з найдаўнейшых і найбольш вядомых марскіх курортаў краіны. У 1950-я гады праславіўся як улюбёны курорт галівудскіх кіназорак і міліянераў. Цяпер — папулярны сярод мексіканцаў курорт, вядомы сваім насычаным начным жыццём.
З-за формы сваёй бухты, надзвычай зручнай для стаянкі суднаў, Акапулька з’яўляецца важным портам з самага пачатку каланіяльнай гісторыі Мексікі.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Мексікі