Вуглы́ (, ) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 27 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 170 км ад Гомеля, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія На рацэ Нератоўка (прыток Пцічы). На поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка На аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўдня далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма. Клуб, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, крама. На заходняй ускраіне вёскі — абеліск у памяць аднавяскоўцаў, што загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны (1969 год).

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя, у складзе маёнтка Качай-Балота Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні, якім валодалі ўдава генерал-маёра Анненкава Вера Іванаўна і калежскі асэсар Мікалай Іванавіч Бухарын. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу.

У 1930 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1943 года спалілі 18 двароў і забілі 30 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 20 жыхароў.

Насельніцтва Колькасць 2011 год — 33 двары, 64 жыхары.

Дынаміка 1844 год — 12 двароў. 1897 год — 33 двары, 216 жыхароў (паводле перапісу). 1925 год — 45 двароў. 1940 год — 65 двароў, 290 жыхароў. 1959 год — 223 жыхара (паводле перапісу). 1997 год — 59 двароў, 116 жыхароў. 2004 год — 45 двароў, 87 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пратасаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Акцябрскага раёна