Юзаф (Восіп, Іосіф) Пашкоўскі (, в. Стокі, цяпер Свіслацкі раён — ) — пісьменнік і педагог.

Вучыўся ў Барунскай базыліянскай школе, затым у Гродзенскай дамініканскай школе, скончыў Свіслацкую гімназію. У 1810 годзе выехаў у Варшаву і паступіў на вайсковую службу. На баку французаў удзельнічаў у вайне 1812 года. У 1820 годзе выкладаў артылерыю ў Калішскім кадэцкім корпусе. У 1822—1830 гадах выкладаў у артылерыйская-інжынернай школе ў Варшаве. Удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. У 1833 годзе атрымаў дазвол на прыватную педагагічную дзейнасць. У 1837—1842 гадах быў інспектарам педагагічных курсаў у Варшаве. Пазней даваў прыватныя ўрокі.

Выдаў кнігу «Практычная навука кананіра…» (Варшава, 1830), гісторыка-мемуарную працу «Вайна ў Польшчы ў 1831 годзе, апісаная польскім афіцэрам у 1832 годзе» (Львоў, 1861; 2-е выд. 1867). Таксама аўтар літаратурных партрэтаў польскіх ваенных дзеячаў, апавяданняў, вершаваных гутарак пра ўспаміны дзяцінства і перажытае на вайне.

Літаратура Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с. — ISBN 985-417-199-Х

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Навучэнцы Свіслацкай гімназіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Virtuti Militari Катэгорыя:Нарадзіліся ў Свіслацкім раёне