Мая (Мамаджан) Куліева (; , аул Безмеін, Палтарацкі павет, Закаспійская вобласць, Туркестанская Аўтаномная Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка, РСФСР — , Ашхабад, Туркменістан) — туркменская спявачка (лірычнае сапрана). Народная артыстка СССР (1955). Герой Туркменістана (2008).

У 1938—1941 гг. вучылася на туркменскім аддзяленні Маскоўскай кансерваторыі. 3 1941 г. салістка Туркменскага тэатра оперы і балета. Першая выканала на туркменскай сцэне шэраг партый еўрапейскага опернага рэпертуару: Таццяна («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Маргарыта («Фауст» Ш. Гуно), Чыо-Чыо-сан (аднайменная опера Д. Пучыні). Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Айна, Шасенем («Ай-на», «Шасенем і Гарыб» А. Шапашнікава і Д. Авезава), Лейлі («Лейлі і Меджнун» Ю. Мейтуса і Авезава).

Літаратура Куліева Мая // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 9: Кулібін — малаіта. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — С. 5.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ашгабацкім раёне Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Туркменістана Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Сапрана