thumb| Ёган (Джавані) Марыя Фарына (, , -) — ураджэнец Італіі, заснавальнік парфумернай фабрыкі ў Кёльне, стваральнік адэкалона.
Біяграфія У 1709 Фарына засноўвае ў Кёльне мануфактуру, сёння найстарэйшае парфумернае прадпрыемства ў свеце. Фарына называе свае духі ў гонар новай радзімы, горада Кёльна: адэкалон ( — «Кёльнская вада»)
Кёльн становіцца вядомым ва ўсім свеце горадам парфумераў: у XVIII стагоддзі «Кёльнскую ваду» заказвае вышэйшы свет усёй Еўропы.
«Мой водар нагадвае вясновую раніцу ў Італіі пасля дажджу, апельсіны, лімоны, грэйпфрут, бергамот, цэдрат, кветкі і травы маёй радзімы», — піша І. М. Фарына ў 1708 годзе ў лісце свайму брату.
Па словах Вальтэра, адэкалон Фарына спрыяе натхненню. Гётэ згадвае адэкалон ў трагедыі «Фаўст». Спадчыннікі Фарына становяцца пастаўшчыкамі двара англійскай каралевы Вікторыі і іншых манархаў Еўропы (у архіве захоўваюцца больш за 50 тытулаў дваровых пастаўшчыкоў).
Катэгорыя:Постаці Германіі Катэгорыя:Парфумеры