Лепра (хвароба Хансена, хансеноз, хансеніяз; састарэлыя назвы — праказа, elephantiasis graecorum, lepra arabum, lepra orientalis, фінікійская хвароба, satyriasis, сумная хвароба, крымка, гультаяватая смерць, хвароба Святога Лазара і інш.) — хранічны гранулематоз (хранічнае інфекцыйнае захворванне), які выклікаецца мікабактэрыяй Mycobacterium leprae і Mycobacterium lepromatosis., працякае з пераважным паражэннем скуры, перыферычнай нервовай сістэмы, часам пярэдняй камеры вока, верхніх дыхальных шляхоў вышэй гартані, яечак, а таксама кісцяў і стоп.

Першапачаткова хвароба праходзіць бессімптомна, такі стан можа цягнуцца ад 5 да 20 гадоў. Сімптомы ўключаюць гранулёмы нерваў, дыхальных шляхоў, скуры і вачэй. Гэта можа ўплываць на магчымасць адчуваць боль, пацягнуць страту канечнасцей з-за шматлікіх траўмаў. Таксама могуць прысутнічаць слабасць і пагаршэнне зроку.

Дыягностыка Два асноўныя тыпы захворвання звязаны з прысутнасцю некалькіх бактэрый: алігабацылярнасць і шматбацыялярнасць. Два асноўныя тыпы адрозніваюцца па памеры нездаровай пігментацыі, наяўнасці анямелых участкаў скуры, якіх пры алігабацылярнасці пяць ці менш, а пры шматбацылярнасці больш за пяць. Дыягназ пацвярджаюць выяўленнем кіслотаўстойлівых бацыл падчас біяпсіі скуры ці падчас адсочвання ў ДНК з дапамогай полімеразнай ланцуговай рэакцыі. Найчасцей сустракаецца сярод беднага насельніцтва; мяркуецца, што перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Не вельмі заразная.

Лячэнне і эпідэміялогія Лепра вылечная, пры наяўнасці лячэння. Алігабацылярную лепру лечаць медыкаментамі дапсон і рыфампіцын на працягу 6 месяцаў. Лячэнне шматбацылярнай лепры ўключае рымфапіцын, дапсон і клафазімін на працягу 12 месяцаў. Гэтае лячэнне бясплатна даецца Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Таксама можа ўжывацца шэраг іншых антыбіётыкаў. У 2012 годзе колькасць хранічных выпадкаў лепры ва ўсім свеце складала , а колькасць новых выпадкаў складала . Колькасць хранічных выпадкаў знізілася ў параўнанні з лічбай у 5,2 млн у 1980-х гадах. Большасць новых выпадкаў з'яўляецца ў 16 краінах, больш за палову з іх у Індыі. За апошнія 20 гадоў 16 млн чалавек ва ўсім свеце вылечыліся ад лепры.

Гісторыя, грамадства і культура Лепра ўплывала на чалавецтва на працягу тысячагоддзяў. Назва хваробы паходзіць ад лацінскага слова lepra, што азначае «лускаваты», а тэрмін «хвароба Хансена» звязаны з імем медыка Герхарда Хансена. Змяшчэнне людзей у лепразорыі ўсё яшчэ адбываецца ў такіх краінах як Індыя, дзе хворых тысячы; Кітай, дзе іх сотні, а таксама ў Афрыцы. Аднак большасць лепразорыяў зачынены. Лепра атаясняецца з сацыяльнай стыгматызацыяй на працягу большай часткі гісторыі, што перашкаджае хворым самастойна паведаміць пра захворванне і пачаць лячэнне на ранняй стадыі. У 1954 годзе быў заснаваны Сусветны дзень дапамогі хворым на лепру, каб прыцягнуць увагу да хворых на лепру.

Катэгорыя:Мікабактэрыяльныя інфекцыі