Эрых Хонекер (, , — , Сант’яга-дэ-Чылі) — нямецкі палітычны дзеяч, шматгадовы кіраўнік Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (1971—1989 гг.), Генеральны сакратар САПГ і Дзяржсавета ГДР, Герой ГДР (1987), Герой Савецкага Саюза (1982).

Біяграфія Хонекер нарадзіўся 25 жніўня 1912 года ў горадзе Нойнкірхен (вобласць Саар), у сям’і гарняка.

У 1926 годзе ўступіў у Камуністычны саюз моладзі Германіі. У 1930—1931 гадах вучыўся ў Маскоўскай міжнароднай ленінскай школе. Прымаў удзел у будаўніцтве Магнітагорскага металургічнага камбіната ў складзе інтэрнацыянальных працоўных брыгад.

Пасля вяртання ў Германію працаваў сакратаром па палітычных пытаннях Саарскага акруговага камітэта КСМГ, быў членам сакратарыята Саарскага акруговага камітэта Камуністычнай партыі Германіі (КПГ). У 1934 годзе абраны членам ЦК КСМГ.

У гады фашысцкага рэжыму Хонэкер вёў у нелегальных умовах арганізацыйна-палітычную працу сярод моладзі ў Рурскай вобласці, у Бадэне, Гесэне, Вюртэмбергу, Пфальцы, кіраваў арганізацыяй КСМГ у Берлінскай акрузе.

За камуністычную дзейнасць быў арыштаваны нацыстамі ў 1935 годзе і прысуджаны да 10 гадоў зняволення. У красавіку 1945 года вызвалены з турмы Брандэнбург-Гёрдэн Савецкай Арміяй.

Пасля аб’яднання ў 1946 годзе КПГ і сацыял-дэмакратаў у савецкай зоне акупацыі і стварэння Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ) быў абраны ў цэнтральны камітэт новай партыі.

З 1949 года Эрых Хонэкер — дэпутат Народнай палаты Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР).

У 1949 годзе стаў сакратаром па справах моладзі ў ЦК САПГ.

У 1950—1958 гадах — кандыдат у члены, з 1958 года — член Палітбюро ЦК САПГ.

У 1955—1956 гадах Хонэкер знаходзіўся на вучобе ў Маскве ў Вышэйшай партыйнай школе (ВПШ) пры ЦК КПСС.

З 1971 года — старшыня Нацыянальнага савета абароны.

У маі 1971 года Эрых Хонекер змяніў Вальтэра Ульбрыхта на пасадзе першага сакратара САПГ. У кастрычніку 1976 года ён стаў старшынёй Дзяржаўнага савета, кіраўніком ГДР.

У кастрычніку 1989 года сышоў у адстаўкуБиография Эриха Хонеккера.

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Палітыкі ГДР Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Германіі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Магнітагорска Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Палітыкі-эмігранты Катэгорыя:Кавалеры Алімпійскага ордэна Катэгорыя:Члены Народнай палаты ГДР Катэгорыя:Памерлі ад раку печані Катэгорыя:Генеральныя сакратары САПГ