Імя Павел мела некалькі прадстаўнікоў роду Сапегаў:
Кодзенская лінія Павел Сапега (каля 1490 — 1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода новагародскі. Павел Стэфан Сапега (1565—1635) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, падканцлер літоўскі. Павел Францішак Сапега (1657—1715) — вялікалітоўскі духоўны дзеяч, біскуп жамойцкі. Ружанская лінія Павел Сапега (да 1546 — 1580) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, кашталян кіеўскі. Павел Ян Сапега (каля 1610 — 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода віленскі і вялікі гетман літоўскі.