«Вялікае Княства Літоўскае» (ЭВКЛ, ЭнцВКЛ) — трохтомная энцыклапедыя на беларускай мове, прысвечаная гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. У стварэнні энцыклапедыі прымалі ўдзел навукоўцы з Інстытута гісторыі і Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, а таксама ВНУ краіны. Акрамя беларускіх аўтараў, над энцыклапедыяй працавалі літоўскія, польскія і расійскія вучоныя. Адным з самых галоўным ініцыятараў і арганізатараў праекта з’яўляецца Валерый Сямёнавіч Пазднякоў.

Змест Энцыклапедычныя артыкулы прыводзяцца ў алфавітным парадку і ўтрымоўваюць інфармацыю аб найбольш значных падзеях гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, а таксама аб прававых актах, цэнтральных і мясцовых органах кіравання. Вялікая ўвага надаецца дзяржаўным, рэлігійным і культурным дзеячам, а таксама прадстаўнікам найслынных княжацкіх і шляхецкіх родаў, шырока асвятляецца фінансавая і грашовая палітыка. Значная частка артыкулаў прысвечана помнікам архітэктуры, а таксама найбольш значным друкаваным і рукапісным кнігам, перыядычным друку. Энцыклапедыя таксама змяшчае біяграфіі даследчыкаў XIX—XX стагоддзяў, якія ўнеслі важкі ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. Выданне маляўніча ілюстравана фотаздымкамі, малюнкамі, картамі і планамі.

Бібліяграфія Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. (2-е выд., 2007. — ISBN 978-985-11-0393-1) Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. (2-е выд., 2007. — ISBN 978-985-11-0394-8) Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7

Спасылкі ВКЛ (энцыклапедыя)

Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:Вялікае Княства Літоўскае Катэгорыя:Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі