Крыштаф Станіслаў Завіша (, в. Горка Слонімскага павета — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік-мемуарыст. Ваявода менскі (з 1720), староста менскі (з 1685) і чачэрскае (з 1684)Вячаслаў Насевіч. Завішы // ЭГБ С. 394..

Біяграфія

З шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», сын Андрэя Казіміра і Аляксандры Агінскай. Па смерці бацькі выхоўваўся дзядзькам вялікім канцлерам літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім. Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве.

Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці: некалькі разоў абіраўся дэпутатам на соймы, іхні маршалак у 1697, 1718 і 1720. Спачатку падтрымліваў караля Аўгуста Моцнага, аднак у Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава ЛяшчынскагаУладзімір Мархель. Завіша Крыштоф Станіслаў // ЭВКЛ С. 638..

Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. Адзін з асноўных фундатараў капліцы Святога Феліцыяна ў касцёле Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі пры калегіуме езуітаў у Мінску. Па смерці ў ёй жа быў пахаваныТамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока // «Наша Вера» № 1 (15), 2001..

Бацька Ігнацыя Завішы.

Паломніцтва ў Рым і здабыццё мошчаў Св. Феліцыяна Староста менскі і чачэрскі Крыштоф Станіслаў Завіша здзейсніў паломніцтва ў Рым, якое апісаў затым ува ўласнаручна напісаным дыярыушы пад назваю «Помнікі». Ён прысутнічаў на пахаванні Папы Рымскага Інакенція XII, а таксама на абранні ды абвяшчэнні Папы Клімента ХІФэліцыян — святы абаронца Менска і Вялікага Княства Літоўскага і Рускага / Андрэй Шула-Сянчэўскі. — Мінск : Альфа-кніга, 2022. — 59 с. : іл., каляр. іл. ; 21 см. — Частка тэксту паралельна на лацінскай і беларускай мовах. — Перад выпускнымі данымі аўтар: Шула-Сянчэўскі Андрэй (Шулаеў Андрэй Леанідавіч). — Бібліяграфія: с. 55―57 (21 назв.). — 16+. — 99 экз. — ISBN 978-985-7272-36-5.

Папа Клімент ХІ быў неардынарнаю асобай для свайго часу: стаўшыся наймаладым за ўсё XVIII стагоддзе Папам Рымскім, ён імкнуўся да павышэння аўтарытэта Папскай дзяржавы на міжнароднае арэне, перадусім праз дыпламатычныя сродкі. У год свайго абрання на Папскі сталец, які да таго ж супаў з юбілеем хрысціянства, Клімент ХІ меў сустрэчу з пілігрымам з далёкага Вялікага Княства Літоўскага і Рускага Крыштофам Станіславам Завішам ды падараваў яму труну з мошчамі святога Феліцыяна. Завіша перадаў дар менскаму езуіцкаму касцёлу:

Творчасць Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасць бяз зменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Барбарай Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мелодыяў» (1728) і інш.

Найбольш значнае з літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — яго мемуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стст.

Літаратура Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.

Спасылкі Pamiętniki Krzysztofa Zawiszy, wojewody mińskiego 1666—1721, wyd. 1862 Pamietniki Krzysztofa Zawiszy, wojewody minskiego, 1666—1721

Крыштоф Станіслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Старосты менскія Катэгорыя:Старосты чачэрскія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне