«Мінская» (, ) — 24-я станцыя Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі Кіеўскага метрапалітэна паміж станцыямі «Абалонь» і «Герояў Дняпра». Была адкрыта 6 лістапада 1982 г. Пасажырапаток — 51,5 тыс. чал./суткі (2009 год). Назву атрымала ад аб’ектаў, якія размешчаны непадалёку ад станцыі — Мінскага раёна (цяпер — Абалонскі) і Мінскай плошчы.
Канструкцыя Станцыя мелкага залажэння, першая аднаскляпеністая ў Кіеве. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Абсталяванне станцыі выканана ў стылі беларускіх народных арнаментаў. Платформа з абодвух тарцоў злучаная ўсходамі з двума падземнымі вестыбюлямі, сумешчанымі з падземнымі пераходамі на Абалонскі праспект і вуліцу Лёўкі Лук’яненка. Наземныя вестыбюлі адсутнічаюць. Абодва падземных пераходы маюць па 4 ўваходы-выхады.
Абсталяванне Архітэктурнае рашэнне станцыі ёсць камбінацыяй прыёмаў, якія не мелі да таго прамых аналагаў у кіеўскім метро: звод станцыі ўяўляе сабой ступеністую канструкцыю, у якой зманціравана схаванае закарнізнае асвятленне белага колеру. Цэнтральная вось залы візуальна падкрэслена беларускімі арнаментамі, суцэльнай паласой якія праходзяць уздоўж усей столі. Шляхавая сцяна мае параўнальна невялікую вышыню і пакрыта мармурам, карніз сцены пакрыты арнаментам на белым фоне.
Фотаздымкі
Рэжым працы Адкрыццё — 5:33, закрыццё — 0:04
Адпраўленне першага цягніка ў напрамку: ст. «Гэроіў Дніпра» — 6:02 ст. «Тэрэмкы» — 5:37
Адпраўленне апошняга цягніка ў напрамку: ст. «Гэроіў Дніпра» — 0:25 ст. «Тэрэмкы» — 0:07
Спасылкі Старонка станцыі на афіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Старонка станцыі на неафіцыйным сайце Кіеўскага метрапалітэна Веб-энциклопедия Киева
Катэгорыя:Станцыі Кіеўскага метрапалітэна