Victoria’s Secret (Вікторыяз Сыкрэт) — амерыканская кампанія па продажу жаночай бялізны, адзення, касметыкі, парфумы. Заснавана Роем і Гайе Рэймандамі ў 1977 годзе, у 1982 годзе набыта бізнэсоўцам Лэслі Уэксерам. Станам на май 2020 года, застаецца найбуйнейшай кампаніяй па продажу жаночай бялізны ў ЗША.

Гісторыя Аднойчы Рой Рэйманд, выпускнік Стэнфарда са ступенню MBA, вырашыў зрабіць сваёй жонцы падарунак і адправіўся ў краму ў пошуках прыгожай жаночай бялізны. Апынуўшыся ў краме жаночай бялізны ён разгубіўся ў «тагасветным» свеце жаночага прыладдзя. Ён доўга блукаў сярод стэлажоў з прадукцыяй розных памераў, колераў і стыляў. Прадаўцы, навучаныя абслугоўваць жанчын, не змаглі дапамагчы яму зрабіць куплю. Так Рой і сышоў з пустымі рукамі, але з рэвалюцыйнай ідэяй.

І ў 1977 годзе, у прыгарадзе Сан-Францыска, Рой Рэйманд пачынае рэалізацыю сваёй ідэі. Ён адкрывае сваю першую краму — «Victoria’s Secret», пазіцыянаваную як новы тып крам жаночай бялізны. Крама спалучала ў сабе еўрапейскую элегантнасць з прыязнай абстаноўкай, дзе нават мужчыны пачуваліся камфортна.

Праект Рэйманда з таго часу вырас шматкротна, здзейсніў сапраўдны пераварот у самім падыходзе да продажу ніжняй бялізны ў свеце.

Да 1982 года Рэйманд адкрыў шэсць крам і запусціў невялікую праграму па рэалізацыі бялізны праз каталогі. Аднак, выпрабоўваючы фінансавыя цяжкасці, прадаў Victoria’s Secret Лэслі Уэкснеру, уладальніку раздробнай сеткі крам жаночай адзежы The Limited, за 4 млн долараў.

Менавіта Уэкснер пасля зрабіў гэты брэнд адным з кіроўных на рынку. Уэкснер убачыў рэальны шанец зрабіць модным і прыемным для вока нават тое, што, як правіла, утоена пад адзежай. Ён зразумеў, што любая жанчына, якая купляла і што насіла «проста бялізну» ў душы імкнулася насіць нешта эксклюзіўнае і прыгожае.

Першае, што зрабіў Уэкснер — пазбавіўся іміджу «райскага кутка для мужчын» і зрабіў стаўку на жаночую аўдыторыю.

Для ўзмацнення ўспрымання брэнда як асабліва еўрапейскага, у каталогах паказвалася, што асноўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Лондане, хоць на самай справе ён знаходзіўся ў Агая.

Модная ніжняя бялізна ад Victoria’s Secret пазіцыянавалася як даступная раскоша. Атмасфера сексуальнасці, вытанчанасці і рамантызму імпанавала жанчынам значна больш, чым бясконцыя паліцы супермаркетаў з аднастайнымі трусамі і станікамі.

Каб пабудаваць брэнд з вялікай літары Уэкснер наймае Фінкельмана, які меў ступень MBA ад Гарварда і 14 гадоў працаваў кансультантам у McKinsey & Company.

Victoria’s Secret праводзіць сталыя шоу, паказы навінак з прыцягненнем супермадэляў. Навінкі выпускаюцца кожны сезон. Анлайн-паказ навінак ад Victoria’s Secret у 1999 годзе стаў адным з хітоў Інтэрнэту. Каб падтрымліваць рост продажу ў сваіх крамах кампанія плануе прадаваць найбольш папулярныя ў каталогах мадэлі ва ўсіх сваіх крамах. Каталогі, якія выходзяць тыражом каля 365 мільёнаў асобнікаў, прыносяць траціну ўсіх прыбыткаў кампаніі.

Уласнікі і кіраўніцтва

Анёлы Victoria’s Secret «Анёлы» Victoria’s Secret — найбольш вядомыя мадэлі, якія прадстаўляюць прадукцыю кампаніі. Дэбют анёлаў адбыўся падчас 4-га штогадовага паказу ў 1999 годзе. Першымі анёламі сталі Марыя Інэс Рывера, Адрыяна Ліма, Хайдзі Клум, Рэбека Ромійн і Тайра Бэнкс. Advertising Mascots — People — Victoria’s Secret Angels tvacres.com. Retrieved September 22, 2007. Мадэляў завуць «анёламі» дзякуючы таму, што падчас штогадовага паказу яны традыцыйна выходзяць на подыум з разнастайнымі крыламі за плячыма, падобнымі да крылаў матылькоў, анёлаў, птушак, фей.

У каманду «анёлаў» 2008 года ўвайшлі Хайдзі Клум, Адрыяна Ліма, Алясандра Амбросіё, Селіта Ібенкс, Дутцэн Крэз, Міранда Кэр, Марыса Мілер і Караліна Куркова.

У ліку найбольш вядомых анёлаў калісьці былі Жызэль Бюндхэн, Стэфані Сэймур, Летыцыя Каста, Эна Беатрыс Барос і Тайра Бэнкс.

13 лістапада 2007 «анёлы» Victoria’s Secret ганараваны зоркай на галівудскай «Алеі Славы».Victoria’s Secret angels on Walk of Fame source: Mainichi Daily News. Retrieved November 14, 2007.

Анёлы Дзейныя Адрыяна Ліма (з 2000) Алясандра Амбросіё (з 2004) Міранда Кэр (з 2007) Марыса Мілер (з 2007) Дутцэн Крэз (з 2008)

Былыя Тайра Бэнкс (1998—2005) Хэлена Крыстэнсэн (1998) Карэн Малдэр (1998—1999) Стэфані Сэймур (1998—1999) Даніэла Пяштова (1998—2003) Летыцыя Каста (1999) Марыя Інэс Рывэра (2000) Жызэль Бюндхэн (2000—2007) Ясмін Гаўры (1998) Рэбека Ромійн (1998) Ізабель Гулар (2005—2008) Караліна Куркова (2005—2008) Селіта Ібенкс (2005—2008) Хайдзі Клум (1999—2010)

Very Sexy Fantasy Bra Very Sexy Fantasy Bra — ювелірная фантазія, увасобленая ў камплекце бра.

За 12-летнюю гісторыю ні адзін камплект не быў набыты. Кошт усіх камплектаў перавышае 100 млн $.

Fantasy Bra прадстаўлял:

Клаўдзія Шыфер — у 1996 годзе — бра коштам 1 млн $. Тайра Бэнкс — у 1997 годзе — бра коштам больш за 3 млн $. Даніэла Пяштова — у 1998 годзе — («Dream Angels» bra) — бра коштам 5 млн $. Хайдзі Клум — у 1999 годзе — («Millennium Bra») — камплект коштам 10 млн $. Жызэль Бюндхэн — у 2000 годзе — («Red Hot») — камплект коштам больш за 15 млн. $. Хайдзі Клум — у 2001 годзе — («Heavenly Star») — камплект коштам 12,5 млн $. Караліна Куркова — у 2002 годзе — («Star of Victoria») — камплект коштам 10 млн $. Хайдзі Клум — у 2003 годзе — («Very Sexy») камплект коштам больш за 11 млн $. Тайра Бэнкс — у 2004 годзе — бра коштам 10 млн $, зробленае з 18-каратнага белага золата і больш за 2900 дыяментамі, з адным 70-каратным дыяментам. Жызэль Бюндхэн — у 2005 годзе — бра коштам 12,5 млн $, зробленае з 18-каратнага белага золата, больш за 2900 дыяментамі, 22 лаламі і адным 101-каратным дыяментам. Караліна Куркова — у 2006 годзе — бра коштам 6,5 млн $, зробленае з больш за 2000 дыяментаў і 10-каратным дыяментам у цэнтры. Селіта Ібенкс — у 2007 годзе — камплект коштам 4,5 млн $, уключае шпільку, падвязку і бранзалет. Адрыяна Ліма — у 2008 годзе — бра коштам 5 млн $, зробленае з чорных і белых дыяментаў і лалаў.

Дзейнасць

Гл. таксама Марына Лінчук

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Кампаніі ЗША