БадахосНапісанне Бадахос у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2.,  — карта Іспаніі — горад у Іспаніі, аўтаномная супольнасць Эстрэмадура, цэнтр аднайменнай правінцыі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Бадахос. Размешчаны на мяжы з Партугаліяй. Найбуйнейшы горад Эстрэмадура. Насельніцтва ў 2005 годзе — 143 тыс. чалавек. Заснаваны мусульманскімі заваёўнікамі Іспаніі ў 875 годзе. Эканоміка заснаваная на сектары прадастаўлення паслуг. Маецца аэрапорт. Самы вядомы выхадзец — канкістадор Педра дэ Альварада. Эстрэмадурскі ўніверсітэт.

У 1230 годзе горад адваяваны іспанскімі войскамі пад камандаваннем караля Альфонса IX. У 1230 годзе ён загадаў пабудаваць галоўную царкву горада — Сабор Святога Хуана Баўтыста з Бадахоса.

Вядомыя асобы Луіс дэ Маралес — іспанскі мастак

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Эстрэмадуры

Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Бадахос