Лаўрэ́нцій Па́ўлавіч Бе́рыя (, 17 (29) сакавіка 1899, Мерхеўлі, Гумістынскі ўчастак, Сухумская акруга, Колпакиди А. И., Серяков М. Л. Щит и меч: Энциклопедический справочник. М., 2002. , Расійская імперыя — 23 снежня 1953) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Генеральны камісар дзяржбяспекі (1941), Маршал Савецкага Саюза (з 1945), Герой Сацыялістычнай Працы (з 1943).

Біяграфія Нарадзіўся 17 (29) сакавіка 1899 года ў паселішчы Мерхеулі Сухумскай акругі Кутаіскай губерні. У сакавіку 1917 года стаў членам РСДРП(б).

Намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (1946—1953), першы намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР (1953). Член Дзяржаўнага камітэта абароны СССР (1941—1944), намеснік старшыні ДКА СССР (1944—1945). Член ЦВК СССР 7 склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—3 скліканняў. Член ЦК ВКП (б) (1934—1953), кандыдат у члены Палітбюро ЦК (1939—1946), член Палітбюро (1946—1953). Уваходзіў у бліжэйшае атачэнне І. В. Сталіна. Курыраваў шэраг найважнейшых галін абароннай прамысловасці, у тым ліку ўсе распрацоўкі, якія датычылі стварэння ядзернай зброі і ракетнай тэхнікі.

Пасля смерці Сталіна, у чэрвені 1953 года Л. П. Берыя арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы і змове з мэтай захопу ўлады. Расстраляны 23 снежня 1953 года па прысудзе Спецыяльнай судовай прысутнасці Вярхоўнага суда СССР.

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці спецслужбаў СССР Катэгорыя:Першыя сакратары ЦК КП Грузіі Катэгорыя:Члены Палітбюро ЦК КПСС Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў СССР Катэгорыя:Выпускнікі Азербайджанскай дзяржаўнай нафтавай акадэміі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Грузіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Пакараныя смерцю палітыкі Катэгорыя:Народныя камісары Грузінскай ССР Катэгорыя:Народныя камісары ўнутраных спраў СССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Катынскі расстрэл Катэгорыя:Члены ЦВК СССР