Дублі́н. Сустракаецца таксама варыянт Даблі́н (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія Размяшчэнне У 6 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 34 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 136 км ад Гомеля.

Водная сістэма На поўначы сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Хойнікі.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, якая на поўначы далучаецца да шыротнай вуліцы, а на захадзе да яе пад вострым кутом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Выяўленыя ў XIX стагоддзі археалагічныя знаходкі сведчаць пра дзейнасць чалавека ў гэтых месцах з глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ВКЛ, валоданне князя Вішнявецкага, у 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1811 года валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе ў вёсцы знаходзіліся капліца, школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветракі, гамарня, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Дублінскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг, дзейнічала пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Добраахвотнік», працавалі гамарня і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 83 мясцовых жыхара. У памяць пра загінулых у 1970 годзе пастаўлена скульптура салдата. З 1987 года цэнтр Спярыжскага сельсавета, у калгасе імя Ю. А. Гагарына. Размяшчаліся сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. Побач ёсць радовішчы торфу.

У 2005 годзе Спярыжскі сельсавет быў перайменаваны ў ДублінскіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 18 марта 2005 г. №159 "О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района". 26 верасня 2006 года Дублінскі сельсавет быў скасаваны, і Дублін увайшоў у склад Чамярыскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 , а ў 2009 годзе быў перададзены ў склад Малажынскага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области .

Насельніцтва Колькасць 2004 год — 133 гаспадаркі, 354 жыхары.

Дынаміка 1850 год — 215 двароў. 1897 год — 71 двор, 477 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 90 двароў, 583 жыхары. 1959 год — 609 жыхароў (паводле перапісу). 1997 год — 144 двары, 372 жыхары. 2004 год — 133 гаспадаркі, 354 жыхары.

Літаратура

Спасылкі

Дорогами Полесья. Дублин: "Засталося тут чалавек 200, як пасля вайны"