Паўднёвая Тарава (), або Гарадская рада Тэінаінана () — афіцыйная сталіца мікранезійскай дзяржавы Кірыбаці, размешчаная на атоле Тарава. Колькасць насельніцтва - 50 182 чалавек (2010). Шчыльнасць насельніцтва - 3 184 чал. на км².

Паўднёвая Тарава складаецца з чатырох гарадскіх муніцыпалітэтаў, у якіх размешчаны розныя дзяржаўныя ўстановы і асноўныя прадпрыемствы краіны: Бетыё (), Баірыкі (), Банрыкі (), Бікенібеу () (усе яны размешчаны на аднайменных астравах). Усе астравы Паўднёвай Таравы злучаныя паміж сабой мастамі і дамбамі. На востраве Бікенібеу знаходзіцца найбуйнейшы аэрапорт краіны, які прымае міжнародныя рэйсы з Фіджы, Науру, Маршалавых астравоў, ФШМ.

Спасылкі The capital of Kiribati is South Tarawa Economic Costs of Inadequate Water and Sanitation: South Tarawa, Kiribati Kiribati: Tiny island's struggle with overpopulation

Катэгорыя:Населеныя пункты Кірыбаці Катэгорыя:Гарады Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Сталіцы дзяржаў