Кава́ка (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне За 4 км на поўнач ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на лініі Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы з 2 завулкамі, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудавана двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1897 годзе знаходзіліся школа граматы, 2 ветракі, у Брагінскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Кавацкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Запаветы Леніна», працавалі вятрак (з 1928 года), конная крупарушка (з 1914 года), гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у шпіталі, які размяшчаўся ў вёсцы ў 1943—1944 гадах, памерлі ад ран 14 салдат (пахаваны на могілках). Іх памяць увекавечвае збудаваны ў 1967 годзе абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — г. п. Брагін)Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 79).. Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2., пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. Ёсць клуб, бібліятэка. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванніРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 63 гаспадаркі, 168 жыхароў.

Дынаміка 1850 год — 18 двароў, 158 жыхароў. 1897 год — 51 двор, 356 жыхароў (паводле перапісу). 1908 год — 52 двары, 385 жыхароў. 1930 год — 69 двароў, 209 жыхароў. 1959 год — 538 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 63 гаспадаркі, 168 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Сымон Блатун, беларускі паэт, перакладчык.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна