Дарданэ́лы (, ), або Гелеспо́нт (, ) — праліў паміж еўрапейскім паўвостравам Галіпалі (Турцыя) і паўночным захадам Малой Азіі. Каардынаты Дарданэлы — 40° 15' паўночнай шыраты і 26° 31' усходняй даўгаты.
Праліў злучае Эгейскае мора з Мармуровым морам, а ў пары з Басфорам — з Чорным морам. У старажытнасці Дарданэлы зваліся Гелеспонт. Сваю сучасную назву праліў атрымаў ад горада Дарданія, які размяшчаўся на гары Іда. Даўжыня праліва складае 65 кіламетраў, шырыня — ад 1,3 да 6 кіламетраў. Сярэдняя глыбіня складае 50 метраў.
У 2022 годзе цераз праліў перакінуты мост Дарданэлы, які стаў самым доўгім вісячым мостам у свеце.
Катэгорыя:Пралівы Турцыі Катэгорыя:Пралівы Атлантычнага акіяна