Праліў Лонга — праліў, які аддзяляе востраў Урангеля ад мацерыковай часткі Расіі, злучае Усходне-Сібірскае мора з Чукоцкім. Названы ў гонар капітана амерыканскага кітабойнага судна Томаса Лонга, адкрыўшага ў 1867 годзе востраў Урангеля.
Даўжыня праліва 128 км, найменшая шырыня — 146 км. Найменшая глыбіня — 36 м. Вялікую частку года праліў пакрыты льдамі.
Па праліву праходзіць Паўночны марскі шлях.
Літаратура
Спасылкі Чукоцкае мора
Катэгорыя:Пралівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Пралівы Чукоцкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Усходне-Сібірскае мора Катэгорыя:Чукоцкае мора