Бхапал (,  — горад у цэнтральнай частцы Індыі. Адміністрацыйны цэнтр штата Мадх’я-Прадэш. Мянушка — «горад сямі азёр». Больш 1,5 млн жыхароў, 56 % індусаў, 38 % мусульман.

Чыгуначны вузел. Цэнтр гандлю (збожжа, бавоўна, опіум, лес, швейныя вырабы). Прамысловасць: хімічная, баваўняная, мукамольная, харчовая, машынабудаванне. Завод электрапрыбораў. Вытворчасць запалак, тканін, швейна-трыкатажных і ювелірных вырабаў. Універсітэт.

У 1984 годзе на хімічным заводзе ў Бхапале адбылася велізарная па ліку ахвяр Бхапальская катастрофа.

Катэгорыя:Гарады Мадх’я-Прадэш