Георг VI (, Хрысцільныя імёны Альберт Фрэдэрык Артур Георг (14 снежня 1895, Ёрк-Катэдж, Сандрынхэм, Норфалк, Англія — 6 лютага 1952, Сандрынхэм, Норфалк, Англія) — кароль Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Паўднёвай Афрыкі з 11 снежня 1936. З дынастыі Віндзораў.
Біяграфія
Уступіў на пасад пасля адрачэння брата, Эдуарда VIII. Увайшоў у гісторыю перш за ўсё як сімвал барацьбы Вялікабрытаніі і краін Брытанскай імперыі супраць нацысцкай Германіі ў Другой сусветнай вайне.
Вайсковыя званні і тытулы Галоўнакамандуючы Брытанскімі Узброенымі Сіламі (11 снежня 1936 — 6 лютага 1952); Галоўнакамандуючы Сухапутнымі сіламі, ВПС і ВМС Канады (11 снежня 1936 — 6 лютага 1952); брытанскі фельдмаршал (11 снежня 1936) адмірал флота (11 снежня 1936) маршал Каралеўскіх ВПС (11 снежня 1936) Маршал Каралеўскіх Аўстралійскіх ВПС (1939, ганаровае званне). герцаг Нармандскі (астравы Гернсі і Джэрсі) (11 снежня 1936 — 6 лютага 1952). валадар вострава Мэн (11 снежня 1936 — 6 лютага 1952).
Катэгорыя:Манархі Вялікабрытаніі