Юхан Аўгуст Стрындберг (, , Стакгольм, Швецыя — ) — шведскі пісьменнік-празаік, драматург і жывапісец, заснавальнік сучаснай шведскай літаратуры і сучаснага тэатра.

Біяграфія Бацька пісьменніка быў негацыянтам з арыстакратычнага роду, маці — прыслужніцай. У 1867—1872 гадах вучыўся ва Упсальскім універсітэце. У 1872 годзе напісаў сваю першую драму «Местэр Улуф». Моцна маючы патрэбу ў маладосці, выпрабаваў шэраг прафесій (настаўніка, бібліятэкара, акцёра і інш.)

Пісьменнік быў тройчы жанаты. У палітыцы прытрымліваўся сацыялістычных, нават анархічных поглядаў, што адлюстроўвалася і ў яго літаратурных творах. У пачатку XX стагоддзя быў адным з уладароў дум заходняй цывілізацыі. У развіцці стылю Стрындберг адпраўной платформай быў натуралізм, а канчатковай — той ранні экспрэсіянізм, які ўжо з канца XIX стагоддзя ўзнікаў эпізадычна ў літаратуры шэрагу еўрапейскіх краін. thumb|right|Помнік Стрындбергe ў Стакгольме (1942, аўтар - Карл Ельд)

Памяць У гонар Стрындберга названы кратар на Меркурыі.

Літаратура

Спасылкі

Strindbergssällskapet The Strindberg Society (Strindbergssällskapet) Музей Стрындберга August Strindberg Society of Los Angeles

Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Драматургі Швецыі Катэгорыя:Мастакі Швецыі