Санкт-Гален, таксама Сен-Гален (, St. Gallen, ) — кантон Швейцарыі. Санкт-Гален размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. Займае плошчу ў 2026 км², мае насельніцтва (на 31 снежня 2008) (5-е месца сярод кантонаў у 2003 годзе). Станам на 2007 год, насельніцтва ўключала замежніка, або прыблізна 20,9 % агульнай колькасці насельніцтва. Сталіца — горад Санкт-Гален.
Геаграфія
Плошча 2026 км² (6-е месца сярод кантонаў).
Кантон размешчаны на паўночным усходзе Швейцарыі. На поўначы абмежаваны Канстанцкім возерам (Бодэнскае возера), на ўсходзе — Рэйнскай далінай. Па Рэйне мяжуе з Аўстрыяй і Ліхтэнштэйнам. На поўдні кантон Санкт-Гален абмежаваны кантонамі Граўбюндэн, Гларус і Швіц. На захадзе ляжаць кантоны Цюрых і Тургау.
Два паўкантоны Апенцэль — Інерродэн і Апенцэль — Аўсерродэн цалкам акружаны землямі кантона Санкт-Гален.
Катэгорыя:Кантоны Швейцарыі