thumb Эдуард І Старэйшы (стараангл.: Ēadweard se Ieldra;  — ) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі. Меў тытул «кароль англасаксаў» (Anglorum Saxonum rex).

Яго двор знаходзіўся ва Вінчэстэры, старэйшай сталіцы Уэсекса.

Біяграфія Стаў каралём у 899 годзе, пасля смерці свайго бацькі Альфрэда Вялікага.

Захапіў Усходні Мідлэнд і Усходнюю Англію ў данаў у 917 годзе. Стаў уладаром Мерсіі ў 918 годзе пасля смерці сваёй сястры Этэльфлед.

Старажытныя хронікі спавядаюць, што ў 920 годзе ўся Англія прызнала Эдуарда за караля, але рэальнай улады па ўсім востраве ён не меў. Ёрк, напрыклад, працягваў біццё сваёй манеты, гэта значыла, што Нартумбрыя не прызнавала аўтарытэт уладара.

Крыніцы

Спасылкі

anglo-saxons.net

Катэгорыя:Уэсекская дынастыя Катэгорыя:Каралі англійскія