Жан Батыст Жазеф Фур'е (; , Осер, Францыя — , Парыж) — французскі матэматык і фізік.
Навуковыя дасягненні Даказаў тэарэму аб ліку сапраўдных каранёў алгебраічнага ўраўнення, якія ляжаць паміж дадзенымі межамі (Тэарэма Фур'е 1796). Даследаваў, незалежна ад Ж. Мурайле, пытанне аб умовах прымянімасці распрацаванага Ісаакам Ньютанам метаду лікавага рашэння ўраўненняў (1818). Манаграфіі «Аналітычная тэорыя цяпла», у якой быў дадзены вывад ураўнення цеплаправоднасці ў цвёрдым целе, і распрацоўка метадаў яго інтэгравання пры розных межавых умовах. Метад Фур'е заключаўся ў прадстаўленні функцый у выглядзе трыганаметрычных радоў Фур'е. Знайшоў формулу прадстаўлення функцыі з дапамогай інтэграла, які адыгрывае важную ролю ў сучаснай матэматыцы. Даказаў, што ўсякую адвольна праведзеную лінію, складзеную з адрэзкаў дуг розных крывых, можна прадставіць адзіным аналітычным выразам. У 1823 незалежна ад Эрстэда адкрыў тэрмаэлектрычны эфект, паказаў, што ён валодае ўласцівасцю суперпазіцыі, стварыў тэрмаэлектрычны элемент. Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы.
Зноскі
Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Фізікі Францыі