Дакудаўскае балота — балота на ўсходзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Вядуцца торфараспрацоўкі. Створаны Дакудаўскі заказнік.

Апісанне

Балота нізіннага (84 %) і верхавога (16 %, галоўным чынам на паўднёвым усходзе) тыпаў у вадазборы рэк Лідзея (прыток Дзітвы) і Нарвы (прыток Нёмана). Плошча 7,8 тыс. га. Глыбіня торфу да 7 м, сярэдняя 2,9 м, ступень раскладання 33,7 %, попельнасць 9 %.

З 1957 для здабычы торфу праводзіцца асушванне адкрытай сеткай паўночнай часткі балота. Пажары 1992—2002 гадоў пакінулі вялікія ўчасткі другасных пасляпажарных згуртаванняўlida.by .

Да 2010 года завершаны комплекс мер па гідрарэгуляцыі. На затопленых участках пачала фарміравацца тыповая балотная і водная расліннасць. У перыяд міграцыі тут на працяглы час спыняюцца водна-балотныя птушкіgrodnonews.by .

Расліннасць

На асушаных землях вырошчваюць галоўным чынам сеяныя травы. На неасушанай частцы балота расце карлікавая бяроза і хвоя, вярба, асака, журавіны.

Зноскі

Літаратура

Подопличко А. П. Торфяные месторождения Белоруссии: генезис, стратиграфия и районирование. — Мн., 1961 Геохимия озерно-болотного литогенеза. — Мн,. 1971 Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия. — Мн.: БелСЭ, 1989. ISBN 5-85700-001-7.

Катэгорыя:Балоты Лідскага раёна